Logo Polskiego Radia
Print

Rzeczpospolita: Праграма ПіС - раздаваньне грошай і адмена рэформаў

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 19.11.2015 13:16
Ніколі яшчэ новы прэм’ер не прадставіў пляну так хуткага ўвядзеньня такіх сур’ёзных зьменаў у жыцьці дзяржавы.
Beata Szydło zd. PAP/Paweł Supernak

Усе друкаваныя выданьні камэнтуюць выступленьне новага прэм’ер-міністра Польшчы Бэаты Шыдла, якая падставіла ўчора найважнейшыя прапановы партыя Права і справядлівасьць.

Экспазэ ўключала ўсе галоўныя абяцаньні, якія прагучалі падчас перадвыбарчай кампаніі – чытаем у газэтах, пра гэта піша, між іншым, Rzeczpospolita. Словы Шыдла былі вельмі канкрэтныя, яна сказала пра дакладныя тэрміны рэалізацыі абяцаньняў. Ніводзін ранейшы прэм’ер-міністар ня быў у сваёй праграмнай прамове на столькі дакладны, паколькі ўсе разумеюць, што ад часткі абяцаньняў прыйдзецца адмовіцца.

Краіна, згодна візіі ПіС – гэта сацыяльная дзяржава, а нават мацярынская. Пад крыламі Бэаты Шыдла знойдзецца месца для ўсіх – для тых, каму патрэбная танная кватэра, бясплатны садок, вышэйшая пэнсія, а нават ніжэйшы падатак для прадпрымальнікаў.

Ніколі яшчэ новы прэм’ер не прадставіў пляну так хуткага ўвядзеньня такіх сур’ёзных зьменаў у жыцьці грамадзян і дзяржавы. І, што самае галоўнае, гэтыя зьмены зьвязаныя з раздаваньнем грошай.

Бальшыня фундамэнтальных зьменаў – гэта нішто іншае, як адмова ад рэформаў, уведзеных раней урадам Грамадзянская плятформы і Польскай сялянскай партыі, або яшчэ раней Выбарчай акцыяй салідарнасьць (AWS), з якой былі зьвязаныя некаторыя палітыкі сёньняшняй групоўкі Права і справядлівасьць. Калі гэтыя ўрады ўводзілі зьмены, гэта не вынікала з іх дзівацтва, а з таго, што рэформы былі неабходныя. Гаворка ідзе пра вяртаньне да ніжэйшага пэнсійнага ўзросту, васьмігадовай базавай школы або службы аховы здароўя, фінансаванай зь бюджэту. ПіС плянуе вярнуцца да сыстэмы, якая ўжо нейкі час таму стала неэфэктыўнай.

Rzeczpospolita/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт