Вуглездабыча - стратэгічная галіна эканомікі
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
15.10.2014 12:57
І таму польскі вугаль яшчэ доўга ня будзе канкурэнтназдольны.
Апошнім часам шмат у Польшчы чуваць пра пратэсты шахцёраў, а таксама нядаўна здарыўся трагічны выпадак на адной з шахтаў, які яшчэ больш пашырыў дыскусію на тэму выглездабываючай прамысловасьці.
Няма сумневаў, што праца ў гэтай галіне крайне цяжкая і небясьпечная, што паказваюць падзеі ў шахце Мысловіцэ-Вэсола, дзе ўсё яшчэ пад зямлёй знаходзіцца адзін шахцёр, ідзе выратавальная акцыя. Таксама ніхто не вінаваціць гарнякоў, што яны дрэнна выконваюць сваю працу – піша камэнтатар выданьня Dziennik – Gazeta Prawna Марцін Гадай. Але таксама ніхто, калі ён хаця бы мінімальна разьбіраецца ў сытуацыі, не спадзяецца, што без радыкальных скарачэньняў колькасьці працуючых у вуглездабычы будзе калісьці лепей. Шахты не зарабляюць настолькі многа, каб утрымаць усіх працаўладкаваных, паколькі польскі вугаль праіграе канкурэнцыю з замежным. А праіграе таксама таму, што ў Польшчы працуе занадта многа шахцёраў. Замкнутае кола.
Чэская кампанія вуглездабычы OKD заявіла, што яшчэ ў гэтым годзе звольніць 300 чалавек, у тым ліку больш за 200 працуючых пад зямлёю. Адзіны чэскі вытворца вугалю звальняе, паколькі хоча зьменшыць вуглездабычу ў выніку падзеньня сусьветных цэнаў на вугаль.
Польская праблема заключаецца ў тым, што вуглездабыча зьяўляецца адной са стратэгічных галінаў эканомкі. У Чэхіі – не. У Польшчы моцныя прафсаюзы, у Чэхіі – не. У нас вырашае палітыка, там – не. У выніку чэхі ўсё больш канкурэнтназдольныя, а палякі – не. І яшчэ доўга так будзе.
Dziennik – Gazeta Prawna/нг