Logo Polskiego Radia
Print

Госьці без праверкі

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 18.06.2013 13:04
1 чэрвеня прэм'ер-міністра наведалі тысячы людзей, якіх не праверыла ахова.

Падчас Дня аховы дзяцей 1 чэрвеня Канцылярыя прэм’ер-міністра Польшчы запрашала дзяцей разам з бацькамі на дзень адчыненых дзьвярэй – нагадвае „Rzeczpospolita”. Тысячы асоб наведалі сядзібу кіраўніка Рады міністраў. Але аказалася, што ўсе яны ўвайшлі на тэрыторыю Рады міністраў без ніякай праверкі з боку працаўнікоў Бюро аховы ўраду (BOR), хаця самі ахоўнікі былі падрыхтаваныя – у іх была адмысловая апаратура для праверкі на наяўнасьць піратэхнічных прыладаў.

Гасьцей прэм’ер-міністра ахова не правярала па просьбе самога Дональда Туска. “Неверагодна, скандальна, безадказна”, - гэтак камэнтуе справу Ежы Дзевульскі, былы кіраўнік аховы экс-прэзыдэнта А. Квасьнеўскага. – У правілах аховы няма выключэньняў. Мужчына, які некалькі дзён таму падпаліў сябе каля Канцылярыі прэм’ер-міністра, мог зрабіць гэта на фэсьце падчас Дня дзяцей. Або якая праблема падарваць сябе ў натоўпе тысяч людзей”, - кажа Дзевульскі.

Палітоляг Бартломей Біскуп згодны, што Туск паступіў неабдумана. Ён кожнаю цаною імкнецца палепшыць свой імідж, але не падумаў пра тысячы людзей, якія маглі пацярпець. Вакол яго самога стаяла ахова. Такія паводзіны тым больш дзіўныя, калі Бюро аховы ўраду сьцьвярджае ў сваім дакладзе, што расьце пагроза тэрактаў супраць найважнейшых асобаў у дзяржаве.

нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт