Гарбачоў хлусіць пра Яна Паўла ІІ
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
15.12.2011 15:48
Дзівіш: Сьвяты Айцец ніколі не сказаў, што ўвядзеньне ваеннага становішча было правільным рашэньнем.
„Ян Павал ІІ не размаўляў пра ваеннае становішча ў Польшчы з прэзыдэнтам Савецкага Саюза Міхаілам Гарбачовам,”- заявіў кардынал Станіслаў Дзівіш.
„ У імя гістарычнай праўды я адчуваю абавязак абвергнуць інфармацыю, якая зьявіліся ў СМІ. Гаворка ідзе пра тое, што былы прэзыдэнт Савецкага Саюза Міхаіл Гарбачоў, быццам бы, пачуў з вуснаў Сьвятога Айца Яна Паўла ІІ, што ўвядзеньне ваеннага становішча было правільным рашэньнем,”- напісаў у адмысловай заяве былы асабісты сакратар папы рымскага-паляка.
Выданьне „Gazeta Wyborcza” нагадае, што ў фільме аўтарства Эвы Эварт пад загалоўкам “Міхаіл Гарбачоў- чалавек, які зьмяніў сьвет”, расейскі палітык сьцьвердзіў, што, калі ён запытаўся ў папы рымскага пра ўвядзеньне ваенна становішча ў Польшчы, іерарх сказаў - „Гэта было правільнае рашэньне”.
Тым часам, кардынал Дзівіш сьцьвярджае, што Ян Павал ІІ „вельмі нэгатыўна” ацэньваў рашэньне ўладаў ПНР. Ён дадаў, што на другі дзень ваеннага становішча ў Польшчы папа рымскі размаўляў з прэзыдэнтам ЗША Рональдам Рэйганам ды прэзыдэнтам Італіі Сандра Пэрціні. Размовы праходзілі ў атмасфэры жалю й спачуваньня польскаму народу, - сьцвярджае кардынал Дзівіш, а ягоныя словы прыводзіць „Gazeta Wyborcza”.
аз