Logo Polskiego Radia
Print

Польшча імкнецца разьвіваць марскую ветравую энэргетыку

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 08.06.2019 15:56
Празь некалькі гадоў Польшча можа значна пашырыць гэтую галіну эканомікі.
Ілюстрацыйны здымакІлюстрацыйны здымакpixabay.com

«Gazeta Polska» піша пра ветравыя фэрмы на Балтыйскім моры. На дадзены момант у ветракі інвэстуюць галоўным чынам Нямеччына і Данія, але празь некалькі гадоў Польшча можа таксама значна пашырыць гэтую галіну эканомікі. Ветракі, якія працуюць на поўначы краіны, маюць магутнасьць менш за 2 ГВт. У 2030 годзе гэта можа быць ужо 9 ГВт магутнасьці.

У польскай эканамічнай зоне ветравыя фэрмы плянуецца здаць у эксплёатацыю ў 2025 годзе. Згодна плянам ураду, на працягу бліжэйшых 10 гадоў магутнасьць ветракоў павінна расьці на 1,2 ГВт у год. Пад разьвіцьцё ветравой энэргетыкі прызначана каля 3,3 тыс. квадратных кілямэтраў. Урад аддае перавагу марскім фэрмам, паколькі, на думку ўрадавых экспэртаў, яны даюць магчымасьць лепш выкарыстаць прыродныя сілы, напрыклад, хуткасьць ветру, чым ветракі на сушы. Акрамя таго, вятракі здалёк ад сушы не выклікаюць такіх масавых пратэстаў жыхароў, як тыя на зямлі, непадалёк ад жылых будынкаў.

У эканамічным сэнсе марскія ветракі значна больш выгадныя. Кошт вытворчасьці адной мэгаватагадзіны электрычнасьці з каменнага вугалю складае прыкладна 350 злотых, а электрычнасьці з ветракоў – каля 200 злотых. На жаль, усё яшчэ ня вырашанымі застаюцца юрыдычныя пытаньні, якія ўскладняюць разьвіцьцё ветравой энэргетыкі. Гаворка ідзе між іншым пра прынцыпы далучэньні фэрмаў да энэргетычнай сеткі. Урад даўно абяцае прыняць адпаведны закон. Магчыма, ён будзе гатовы ў будучым годзе.

Gazeta Polska/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт