Logo Polskiego Radia
Print

Забруджаная нафта з Расеі трапляе на польскія НПЗ

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 15.05.2019 14:17
«Выдаленьне забруджанай нафты заключаецца ў перамешваньні яе з нафтай, якая адпавядае нормам».
pixabay.com/Public Domain CC0

Gazeta Wyborcza
Забруджаная нафта з Расеі трапляе на польскія НПЗ
Беларусь усё грамчэй патрабуе ад Расеі кампэнсацыі за пастаўкі забруджанай нафты. Польскі ўрад паінфармаваў, што сыравіна трапляе на нафтаперапрацоўчыя заводы.
Ужо амаль тры тыдні галоўныя трубаправоды ў Цэнтральнай Эўропе паралізаваныя ў выніку забруджаньня нафты з Расеі. Учора беларускі «Нафтан» паведаміў, што рыхтуе прэтэнзіі да расейскага боку. Аляксандар Лукашэнка ацаніў у суботу, што страты Беларусі складуць сотні мільёнаў даляраў. Гэтыя падлікі пацьвердзіла расейскае выданьне «Ведамасьці». Яно не ацаніла, колькі можа страціць Польшча і іншыя краіны Цэнтральнай Эўропы, якія тры тыдні таму спынілі прыём забруджанай нафты.
Чэскія НПЗ карыстаюцца рэзэрвовымі запасамі, якія дала ім дзяржава. У сваю чаргу ў Польшчы забруджаная нафта трапляе на НПЗ. Яе перамешваюць з чыстай сыравінай. Польская нафтавая кампанія PERN паведаміла выданьню, што вядзе праграму ачысткі сваіх трубаправодаў ад забруджанай нафты з 24 красавіка, то бок з моманту прыпыненьня прыёму гэтай сыравіны.
«Выдаленьне забруджанай нафты заключаецца ў перамешваньні яе з нафтай, якая адпавядае нормам. Пасьля перамешваньня нафта трапляў на НПЗ», – паінфармавала ў PERN.
Да гэтага часу выдалена 20% забруджаньня з сыравіны, якая знаходзіцца на мяжы з Беларусьсю. Калі будзе ачышчаная рэшта? Працэс можа працягвацца нават некалькі месяцаў.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт