Logo Polskiego Radia
Print

Афрыка надзвычай цікавіць Крэмль

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 11.04.2019 14:11
Паводле падлікаў экспэртаў, апроч урадавых дамоўленасьцей аб вайсковай супрацы, за апошнія два гады Расея падпісала 20-23 кантракты на пастаўку зброі.
АфрыкaАфрыкaPhoto: MichaelGaida/pixabay.com/CC0 Public Domain

Афрыка надзвычай цікава Крамлю, піша Rzepospolita. Зброя, золата, нафта, уплыў – на гэтым не завешваецца сьпіс інтарэсаў Крамля на чорным кантынэнце. Масква пасьлядоўна разьвівае вайсковае супрацоўніцтва з афрыканскімі дзяржавамі, намагаючыся падпарадкаваць сабе афрыканскіх лідэраў.
Расейская Фэдэрацыя падпісала дамовы аб вайсковым супрацоўніцтве з 15 краінамі Афрыкі, яшчэ з шасьцю адбываюцца перамовы, паведаміў намесьнік міністра бароны Расеі Аляксандра Фамін. Крамлёўская сець апаясала сабою ўвесь кантынэнт: ад арабскіх дзяржаваў на поўначы, па Мадагаскар на паўднёвым усходзе.
У першую чаргу Масква намагаецца замацавацца ў краінах, якія багаты ў радовішчы карысных выкапняў. Перад усім гэта вытворцы газу і нафты: Альжыр, Ангола, Эгіпт, Лібія, Нігерыя ды Судан. Аднак расейскія спэцыялісты ды вайсковыя дарадцы таксама зьяўляюцца там, дзе багата золата: у Зімбабвэ, у Цэнтральна-Афрыканскай Рэспубліцы, і Буркіна-Фасо.
Паводле падлікаў экспэртаў, апроч урадавых дамоўленасьцей аб вайсковай супрацы, за апошнія гады Расея падпісала 20-23 кантракты на пастаўку зброі. Нягледзячы на гэта, Афрыка – гэта толькі 13% расейскага экспарту зброі, з чаго 80% прыпадае на Альжыр.
Дарадца амэрыканскага прэзыдэнта па пытаньнях бясьпекі Джон Болтан лічыць, што Крэмль прадае зброю афрыканцам за іх падтрымку ў ААН. Аднак адзіным адказам ЗША на расейскі наступ на Афрыку была пагроза спыніць амэрыканскую ўрадавую падтрымку для тых краінаў, якія супрацоўнічаюць з Расеяй, падсумоўвае Rzeczpospolita.

Зброя, золата, нафта, уплыў – на гэтым не завешваецца сьпіс інтарэсаў Крамля на чорным кантынэнце. Масква пасьлядоўна разьвівае вайсковае супрацоўніцтва з афрыканскімі дзяржавамі, намагаючыся падпарадкаваць сабе афрыканскіх лідэраў.

Расейская Фэдэрацыя падпісала дамовы аб вайсковым супрацоўніцтве з 15 краінамі Афрыкі, яшчэ з шасьцю адбываюцца перамовы, паведаміў намесьнік міністра бароны Расеі Аляксандар Фамін. Крамлёўская сець апаясала сабою ўвесь кантынэнт: ад арабскіх дзяржаваў на поўначы, па Мадагаскар на паўднёвым усходзе.У першую чаргу Масква намагаецца замацавацца ў краінах, якія багаты ў радовішчы карысных выкапняў. Перад усім гэта вытворцы газу і нафты: Альжыр, Ангола, Эгіпет, Лібія, Нігерыя ды Судан. Аднак расейскія спэцыялісты ды вайсковыя дарадцы таксама зьяўляюцца там, дзе багата золата: у Зімбабвэ, у Цэнтральна-Афрыканскай Рэспубліцы, і Буркіна-Фасо.

Паводле падлікаў экспэртаў, апроч урадавых дамоўленасьцей аб вайсковай супрацы, за апошнія гады Расея падпісала 20-23 кантракты на пастаўку зброі. Нягледзячы на гэта, Афрыка – гэта толькі 13% расейскага экспарту зброі, з чаго 80% прыпадае на Альжыр.

Дарадца амэрыканскага прэзыдэнта па пытаньнях бясьпекі Джон Болтан лічыць, што Крэмль прадае зброю афрыканцам за іх падтрымку ў ААН. Аднак адзіным адказам ЗША на расейскі наступ на Афрыку была пагроза спыніць амэрыканскую ўрадавую падтрымку для тых краінаў, якія супрацоўнічаюць з Расеяй.

Rzeczpospolita/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт