Сучаснасьць і гісторыя – новыя прыярытэты Польскае радыё для замежжа
МЗС і Польскае радыё дамовіліся аб фінансаваньні праграм для замежнай аўдыторыі.
Міністэрства замежных спраў і Польскае радыё падпісалі пагадненьне аб фінансаваньні перадачаў для замежных слухачоў.
„Польскае радыё зьяўляецца важным інструмэнтам ўраду Польшчы ў перадачы актуальнай, сапраўднай і дакладнай інфармацыі аб посьпехах краіны”, - сказаў падчас прэс-канфэрэнцыі пасьля падпісаньня дамовы старшыня праўленьня дзяржаўнага Польскага радыё Анджэй Рагойскі (Andrzej Rogoyski).
Сёлета ў рамках датацыі Канал замежнага вяшчаньня Польскага радыё ў сваіх перадачах будзе зьвяртаць асаблівую ўвагу на гадавіны, зьвязаныя з Другой сусьветнай вайной, сыстэмнымі пераўтварэньнямі ды ўступленьнем Польшчы ў Эўразьвяз.
Апрача таго, асаблівая ўвага будзе зьвернутая на эканамічныя, культурныя й грамадзкія падзеі ў краіне.
Падчас прэс-канфэрэнцыі пасьля падпісаньня дамовы віцэ-міністар замежных спраў Шыман Шынкоўскі вэль Сэнк (Szymon Szynkowski vel Sęk) падкрэсьліў, што Польскае радыё для замежжа зьяўляецца важным каналам сувязі, перш за ўсё з пункту гледжаньня мэтаў польскай дыпляматыі.
Шымон Шынкоўскі вэль Сэнк: Для нас вельмі важна, каб слухачы па-за межамі нашай краіны ведалі пра тое, як разьвіваецца сучасная Польшча, як разьвіваецца польская эканоміка, як багатай зьяўляецца польская культура і як дынамічныя зьмены праходзяць у польскім грамадзтве. Мы хочам, каб ведалі таксама пра крэатыўнасьць маладых палякаў, пра стартапы… У Польшчы зараз праходзіць шмат розных зьяваў, пра якія варта расказваць за мяжой.
Намесьнік кіраўніка МЗС нагадаў у гэтым кантэксьце пра падпісанае ў сакавіку пагадненьне зь дзяржаўным Польскім тэлебачаньнем TVP аб супрацы ў стварэньні й прасоўваньні новага каналу TVP Wilno, а таксама аб ангельскамоўнай праграме Focus on Poland, якая штодзённа выходзіць у эфір на канале замежнага вяшчаньня Польскага тэлебачаньня TVP Polonia.
„Згаданае пагадненьне зьяўляецца працягам працы Польскага радыё для замежнага слухача, але з пэўнымі прыярытэтамі на бліжэйшую будучыню”, - падкрэсьліў Шынкоўскі вэль Сэнк.
Паводле яго, гаворка ідзе пра тое, каб перадачы каналу засяроджваліся з аднаго боку на сучаснай Польшчы, а з другога - на гадавінах важных гістарычных падзеяў 2019 году.
„Гадавіна ўступленьня Польшчы ў НАТО, гадавіна польскага ўступленьня ў Эўразьвяз, 30-годзьдзе пераменаў у Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропе, 80-годзьдзе пачатку Другой сусьветнай вайны... Усе гадавіны - гэта шанец на тое, каб расказваць польскую гісторыю, але й гаварыць пра выклікі, якія стаяць перад Польшчай” - сказаў віцэ-кіраўнік польскага МЗС.
Ён таксама выказаў надзею на тое, што Польскае радыё для замежжа будзе разьвівацца з улікам „моцнага кампанэнта лічбавай дыпляматыі”.
„У рамках датацыі Канал замежнага вяшчаньня Польскага радыё павялічыць таксама сваю актыўнасьць у сацсетках”, - паведаміў старшыня Польскага радыё Анджэй Рагойскі (Andrzej Rogoyski).
Анджэй Рагойскі: Польскае радыё для замежжа будзе разьвівацца ў сацсетках, гэта сфэра патрабуе дапрацоўкі. Гаворка ідзе пра тое, каб гэты інструмэнт, які цяпер настолькі натуральны для эўрапейцаў, быў максымальна выкарыстаны на Польскім радыё.
Паводле Анджэя Рагойскага, Польскае радыё зацікаўленае ў тым, каб яго перадачы былі поўныя й зьмястоўныя ды траплялі да як найбольшай аўдыторыі.
„Важна, каб паведамляць пра тое, што цяпер адбываецца ў Польшчы, і якую ролю Польшча адыгрывае ў Эўразьвязе”, - дадаў старшыня праўленьня грамадзкага Польскага радыё.
Памер сродкаў, які прадугледжвае дамова аб фінансаваньні МЗС сёлетніх праграм для слухачоў за мяжой, засакрэчаны.
Нагадаем, першыя перадачы для слухачоў за мяжой Польскае радыё пачало трансьляваць у 1936 годзе.
Цяпер Польскае радыё для замежжа трансьлюе свае перадачы на шасьці мовах: нямецкай, ангельскай, расейскай, беларускай, украінскай і польскай.
аз
Міністэрства замежных спраў і Польскае радыё падпісалі пагадненьне аб фінансаваньні перадачаў для замежных слухачоў.
„Польскае радыё зьяўляецца важным інструмэнтам ўраду Польшчы ў перадачы актуальнай, сапраўднай і дакладнай інфармацыі аб посьпехах краіны”, - сказаў падчас прэс-канфэрэнцыі пасьля падпісаньня дамовы старшыня праўленьня дзяржаўнага Польскага радыё Анджэй Рагойскі (Andrzej Rogoyski).
Сёлета ў рамках датацыі Канал замежнага вяшчаньня Польскага радыё ў сваіх перадачах будзе зьвяртаць асаблівую ўвагу на гадавіны, зьвязаныя з Другой сусьветнай вайной, сыстэмнымі пераўтварэньнямі ды ўступленьнем Польшчы ў Эўразьвяз.
Апрача таго, асаблівая ўвага будзе зьвернутая на эканамічныя, культурныя й грамадзкія падзеі ў краіне.
Падчас прэс-канфэрэнцыі пасьля падпісаньня дамовы віцэ-міністар замежных спраў Шыман Шынкоўскі вэль Сэнк (Szymon Szynkowski vel Sęk) падкрэсьліў, што Польскае радыё для замежжа зьяўляецца важным каналам сувязі, перш за ўсё з пункту гледжаньня мэтаў польскай дыпляматыі.
Шымон Шынкоўскі вэль Сэнк: Для нас вельмі важна, каб слухачы па-за межамі нашай краіны ведалі пра тое, як разьвіваецца сучасная Польшча, як разьвіваецца польская эканоміка, як багатай зьяўляецца польская культура і як дынамічныя зьмены праходзяць у польскім грамадзтве. Мы хочам, каб ведалі таксама пра крэатыўнасьць маладых палякаў, пра стартапы… У Польшчы зараз праходзіць шмат розных зьяваў, пра якія варта расказваць за мяжой.
Намесьнік кіраўніка МЗС нагадаў у гэтым кантэксьце пра падпісанае ў сакавіку пагадненьне зь дзяржаўным Польскім тэлебачаньнем TVP аб супрацы ў стварэньні й прасоўваньні новага каналу TVP Wilno, а таксама аб ангельскамоўнай праграме Focus on Poland, якая штодзённа выходзіць у эфір на канале замежнага вяшчаньня Польскага тэлебачаньня TVP Polonia.
„Згаданае пагадненьне зьяўляецца працягам працы Польскага радыё для замежнага слухача, але з пэўнымі прыярытэтамі на бліжэйшую будучыню”, - падкрэсьліў Шынкоўскі вэль Сэнк.
Паводле яго, гаворка ідзе пра тое, каб перадачы каналу засяроджваліся з аднаго боку на сучаснай Польшчы, а з другога - на гадавінах важных гістарычных падзеяў 2019 году.
„Гадавіна ўступленьня Польшчы ў НАТО, гадавіна польскага ўступленьня ў Эўразьвяз, 30-годзьдзе пераменаў у Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропе, 80-годзьдзе пачатку Другой сусьветнай вайны... Усе гадавіны - гэта шанец на тое, каб расказваць польскую гісторыю, але й гаварыць пра выклікі, якія стаяць перад Польшчай” - сказаў віцэ-кіраўнік польскага МЗС.
Ён таксама выказаў надзею на тое, што Польскае радыё для замежжа будзе разьвівацца з улікам „моцнага кампанэнта лічбавай дыпляматыі”.
„У рамках датацыі Канал замежнага вяшчаньня Польскага радыё павялічыць таксама сваю актыўнасьць у сацсетках”, - паведаміў старшыня Польскага радыё Анджэй Рагойскі (Andrzej Rogoyski).
Анджэй Рагойскі: Польскае радыё для замежжа будзе разьвівацца ў сацсетках, гэта сфэра патрабуе дапрацоўкі. Гаворка ідзе пра тое, каб гэты інструмэнт, які цяпер настолькі натуральны для эўрапейцаў, быў максымальна выкарыстаны на Польскім радыё.
Паводле Анджэя Рагойскага, Польскае радыё зацікаўленае ў тым, каб яго перадачы былі поўныя й зьмястоўныя ды траплялі да як найбольшай аўдыторыі. „Важна, каб паведамляць пра тое, што цяпер адбываецца ў Польшчы, і якую ролю Польшча адыгрывае ў Эўразьвязе”, - дадаў старшыня праўленьня грамадзкага Польскага радыё.