Logo Polskiego Radia
Print

Чарговая польская мясцовасьць хоча забараніць катлы на вугаль і дровы

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 01.03.2019 15:24
  • Рабка-Здруй смог.mp3
Такія пляны агучыла санаторная мясцовасьць Рабка-Здруй у Малапольскім ваяводзтве.
Ілюстрацыйны здымакІлюстрацыйны здымакwww.pixabay.com/CC0 Public Domain

Чарговая польская мясцовасьць абвясьціла антысмогавыя пляны. На працягу паўгоду Рабка-Здруй хоча падрыхтаваць і прыняць антысмогавы закон, які забароніць абаграваньне вугалем і дровамі на тэрыторыі гораду. Забарона пачне дзейнічаць на працягу пяці гадоў у санаторных зонах А і В, а ў практыцы гэта азначае тэрыторыю амаль усяго гораду.
Рабка-Здруй і так падлягае антысмогаваму закону для Малапольскага ваяводзтва, згодна з якім жыхары абавязаныя заінсталяваць, ці адрамантаваць катлы да канца 2022 году. Улады Рабкі хочуць зрабіць больш. Дарадчык гарадзкіх уладаў па пытаньнях экалёгіі Станіслаў Керштын прапануе, каб забараніць цьвёрдае паліва ў зонах А і В, дзе знаходзяцца санаторыі і лячэбныя ўстановы. Горад прапануе ў гэтых зонах памяняць катлы на вугаль і дрэва на безэмісійныя. Пазьней будуць памененыя абагравальныя сыстэмы ў зоне С, каб якасьць паветра палепшылася на тэрыторыі ўсёй гміны.
Мэр Рабкі-Здрою Лешак Сьвідэр зазначыў, што ўжо 130 жыхароў санаторнага гарадка заявілі пра жаданьне выкарыстаць датацыі, памяняць кацёл і адмовіцца ад цьвёрдага паліва. Антысмогавы закон для Рабкі пасьля апрацоўкі павінен быць прыняты сэймікам Малапольскага ваяводзтва. Улады гораду таксама просіць падтрымку ўраду, напрыклад, спрашчэньня працэдур падключэньня газу. Мэр Лешак Сьвідэр падкрэсьлівае, што без дадатковых сродкаў замена катлоў зойме 87 гадоў. У дадзены момант фінансаваньне адбываецца толькі за кошт сродкаў, атрыманых з санаторных аплатаў.
Лешак Сьвідэр мяркуе, што антысмогавы закон для Рабкі – проста неабходны.
Л. Сьвідэр: Калі мы хочам, каб у Рабку прыяжджалі госьці, то, мяркую, у нас няма іншага выйсьці. Калі казаць пра памер коштаў, то мы разумеем, што гэта нам не пад сілу. Вельмі хутка Палітэхнічны ўнівэрсытэт у Кракаве, ці Горна-мэталюргічная акадэмія паабяцалі дапамагчы. Я перакананы, што гэта напрамак, у якім мы павінна ісьці.
Паводле мэра, на санаторную мясцовасьць трэба паглядзець як на нацыянальнае дабро: разьвіцьцё Рабкі знаходзіцца і ў інтарэсах дзяржаўных уладаў.
Што ўзамен вугалю і драўніны? Перад усім газ, па-другое, аднаўляльныя крыніцы энэргіі.
Навукоўцы кракаўскіх ВНУ павінны дапамагчы гораду выканаць энэргетычны аўдыт і падрыхтаваць ідэі па замене цьвёрдага паліва экалягічнымі крыніцамі энэргіі.
Жыхары гораду аднак маюць сумневы, ці забарона дапаможа вырашыць праблему смогу.
Жыхары: У Рабку заносіць розныя рэчывы, якія ёй шкодзяць. Іх заносіць з розных бакоў. Рабка месьціцца ў катлавіне. Паветра не мяняецца, а ў выніку адбываюцца кепскія рэчы.
Жыхар: Я таплю вугалем. Мы чакаем газу, але газу няма.
Жыхар: А што людзям рабіць з запасамі, ці ўладальнікам лясоў, што зрабіць з лесам? Пакінуць, каб гніло? Караеды будуць есьці драўніну? Гэта праўда.
Улады Рабкі-Здруй запэўніваюць, што будуць праведзеныя маштабныя грамадзкія кансультацыі. Горад можа быць першым санаторным горадам у Польшчы і другім горадам у Малапольшчы (пасьля Кракава), які ўвядзе забарону ацяпленьня вугалем і дрэвам.
Першыя размовы на тэму паляпшэньня якасьці паветра ў санаторнай мясцовасьці прадстаўнікоў Рабкі-Здруй і фонду ClientEarth, які павінен дапамагчы падрыхтаваць праект лякальнага антысмогавага закону, прайшлі ў мінулым годзе пры нагодзе кліматычнага саміту СОР24 у Катавіцэ.
Фонд ClientEarth зьвярнуўся з прапановай супрацы з 11 гарадамі, у тым ліку Цехацінкам ці Налэнчавам, якія па прычыне кепскай якасьці паветра могуць страціць статус санаторных.

Чарговая польская мясцовасьць абвясьціла антысмогавыя пляны. На працягу паўгоду Рабка-Здруй хоча падрыхтаваць і прыняць антысмогавы закон, які забароніць абаграваньне вугалем і дровамі на тэрыторыі гораду. Забарона пачне дзейнічаць на працягу пяці гадоў у санаторных зонах А і В, а ў практыцы гэта азначае тэрыторыю амаль усяго гораду.

Рабка-Здруй і так падлягае антысмогаваму закону для Малапольскага ваяводзтва, згодна з якім жыхары абавязаныя заінсталяваць, ці адрамантаваць катлы да канца 2022 году. Улады Рабкі хочуць зрабіць больш. Дарадчык гарадзкіх уладаў па пытаньнях экалёгіі Станіслаў Керштын прапануе, каб забараніць цьвёрдае паліва ў зонах А і В, дзе знаходзяцца санаторыі і лячэбныя ўстановы. Горад прапануе ў гэтых зонах памяняць катлы на вугаль і дрэва на безэмісійныя. Пазьней будуць памененыя абагравальныя сыстэмы ў зоне С, каб якасьць паветра палепшылася на тэрыторыі ўсёй гміны.

Мэр Рабкі-Здрою Лешак Сьвідэр зазначыў, што ўжо 130 жыхароў санаторнага гарадка заявілі пра жаданьне выкарыстаць датацыі, памяняць кацёл і адмовіцца ад цьвёрдага паліва. Антысмогавы закон для Рабкі пасьля апрацоўкі павінен быць прыняты сэймікам Малапольскага ваяводзтва. Улады гораду таксама просіць падтрымку ўраду, напрыклад, спрашчэньня працэдур падключэньня газу. Мэр Лешак Сьвідэр падкрэсьлівае, што без дадатковых сродкаў замена катлоў зойме 87 гадоў. У дадзены момант фінансаваньне адбываецца толькі за кошт сродкаў, атрыманых з санаторных аплатаў.

Лешак Сьвідэр мяркуе, што антысмогавы закон для Рабкі – проста неабходны.

Л. Сьвідэр: Калі мы хочам, каб у Рабку прыяжджалі госьці, то, мяркую, у нас няма іншага выйсьці. Калі казаць пра памер коштаў, то мы разумеем, што гэта нам не пад сілу. Вельмі хутка Палітэхнічны ўнівэрсытэт у Кракаве, ці Горна-мэталюргічная акадэмія паабяцалі дапамагчы. Я перакананы, што гэта напрамак, у якім мы павінна ісьці.

Паводле мэра, на санаторную мясцовасьць трэба паглядзець як на нацыянальнае дабро: разьвіцьцё Рабкі знаходзіцца і ў інтарэсах дзяржаўных уладаў.

Што ўзамен вугалю і драўніны? Перад усім газ, па-другое, аднаўляльныя крыніцы энэргіі.Навукоўцы кракаўскіх ВНУ павінны дапамагчы гораду выканаць энэргетычны аўдыт і падрыхтаваць ідэі па замене цьвёрдага паліва экалягічнымі крыніцамі энэргіі.

Жыхары гораду аднак маюць сумневы, ці забарона дапаможа вырашыць праблему смогу.

Жыхар: У Рабку заносіць розныя рэчывы, якія ёй шкодзяць. Іх заносіць з розных бакоў. Рабка месьціцца ў катлавіне. Паветра не мяняецца, а ў выніку адбываюцца кепскія рэчы.

Жыхар: Я таплю вугалем. Мы чакаем газу, але газу няма.

Жыхар: А што людзям рабіць з запасамі, ці ўладальнікам лясоў, што зрабіць з лесам? Пакінуць, каб гніло? Караеды будуць есьці драўніну? Гэта праўда.

Улады Рабкі-Здруй запэўніваюць, што будуць праведзеныя маштабныя грамадзкія кансультацыі. Горад можа быць першым санаторным горадам у Польшчы і другім горадам у Малапольшчы (пасьля Кракава), які ўвядзе забарону ацяпленьня вугалем і дрэвам.

Першыя размовы на тэму паляпшэньня якасьці паветра ў санаторнай мясцовасьці прадстаўнікоў Рабкі-Здруй і фонду ClientEarth, які павінен дапамагчы падрыхтаваць праект лякальнага антысмогавага закону, прайшлі ў мінулым годзе пры нагодзе кліматычнага саміту СОР24 у Катавіцэ.

Фонд ClientEarth зьвярнуўся з прапановай супрацы з 11 гарадамі, у тым ліку Цехацінкам ці Налэнчавам, якія па прычыне кепскай якасьці паветра могуць страціць статус санаторных.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт