Беларусь пастаўляе ўкраінскі вугаль ва … Ўкраіну
Менск зарабляе на абыходзе эмбарга, уведзенага Киевам на гандаль з ДНР і ЛНР.
Менск зьяўляецца пасярэднікам у гандлі вугалем, які здабываецца ў падкантрольным прарасейскімі сэпаратыстамі Данбасе, паведамляе Dziennik Gazeta Prawna. Беларусь, якая ня мае ніводнай вугальнай шахты, у 2018 годзе экспартавала 854 тыс. тон сыравіны, у тым ліку 107 тыс. тон антрацыта, паведаміла Радыё Свабода, якое цытуе польская газэта.
Польшча, якая здабывае каля 65 млн тон свайго вугалю ў год, экспартавала каля 2 млн тон данбаскага, паведамляе.
Беларускае статыстычнае ўпраўленьне Белстат паведаміла, што экспартаваны вугаль паходзіў з Расеі.
Цікава, што рээкспартаваны зь Беларусі вугаль у значнай ступені трапляе ва Ўкраіну - падобным чынам як антрацыт, якога патрабуе ўкраінская энэргетычная прамысловасьць.
У параўнаньні з 2017 годам экспарт вугалю зь Беларусі ва Ўкраіну павялічыўся ў 980 разоў. Тым часам украінскія шахты з антрацытам разьмешчаныя выключна на тэрыторыі акупаванага Расеяй Данбасу.
Пра тое, як вугаль з Данбасу з расейскімі дакумэнтамі трапляе ў краіны ЭЗ, польскае выданьне паведамляла ўпершыню ў кастрычніку 2017 году.
Тым часам беларускія дадзеныя пацьвярджаюць парадокс: Кіеў купляе сыравіну, якая здабываецца ў акупаванай частцы ўкраінскай тэрыторыі й плаціць за гэта людзям з самаабвешчаных рэспублік ЛНР і ДНР.
Беларусь зьяўляецца выключна пасярэднікам, які дазваляе абысьці ўведзенае Кіевам у 2017 годзе эмбарга на гандаль з ДНР і ЛНР. Цікава, што ўкраінскія афіцыйныя статыстычныя дадзеныя „не заўважаюць” імпарту вугалю зь Беларусі, паведамляе выданьне Dziennik Gazeta Prawna.
аз