«Масква – трэці Рым». Ці гэтая самадзяржаўніцкая формула родам з ХVІІ стагодзьдзя мае нейкі шанец рэалізавацца ў стагодзьдзі ХХІ? Пра ўплыў ды асьпірацыі Рускай праваслаўнай царквы ў кантэксьце гібрыдных войнаў РФ распавядае палітоляг Павал Усаў.
Павал Усаў: Канцэпцыя «Масква – трэці Рым» і абарона праваслаўных актыўна выкарыстоўвалася да рэвалюцыі 1917 году. Дзякуючы ёй Расея актыўна ўключылася ва ўнутраныя справы Рэчы Паспалітай, што ў выніку прывяло да распаду гэтай краіны.Зараз рэлігійнае пытаньне зьяўляецца важным аспэктам гібрыдных вайны. Бо на сёньняшні дзень праваслаўе зьяўляецца неадм’емнай часткай дзяржаўнай ідэалёгіі ў Расеі, а таксама вельмі важным інструмэнтам у рэалізацыі расейскай зьнешняй палітыкі. Праваслаўе, гэта элемэнт рэалізацыі «рускага сьвету».Дзякуючы Рускай праваслаўнай царкве можна маніпуліраваць грамадзкай думкай, маніпуліраваць іх сьветапоглядам. Сёньня, як ніколі рэлігія пераўтварылася ў даволі моцную зброю.
Польскае радыё: Праваслаўны сьвет, у адрозьненьні, напрыклад, ад каталіцкага, досыць неаднародны. Існуе шмат аўтакефальных незалежных праваслаўных цэркваў. Ці можна прасачыць нейкую залежнасьць паміж палітыкай асобных аўтакефальных цэркваў ды іх сувязямі з РПЦ, або ўплывам РПЦ на іх?
Павал Усаў: Ужо ХХ стагодзьдзі РПЦ была важным інструмэнтам кантролю над грамадзтвам. Зараз ёсьць дастаткова доказаў таму, што герархі, то-бок кіраўнікі расейскай праваслаўнай царквы супрацоўнічалі са спэцслужбамі.Зараз Расея намагаецца ціснуць, нейкім чынам уплываць на памесныя цэрквы. Такім чынам, Польская аўтакефальная праваслаўная не прызнала Томас украінскай царквы, тым самым стаўшы на бок Расеі.Апошнім часам назіраецца вельмі неадназначнае стаўленьне некаторых заходніх палітыкаў, адпаведна й іх электарату, да таго, што робіць Пуцін. Узрастаньне кансэрватыўных, у пэўным сэнсе, аўтарытарных тэндэнцый, робяць сымбаль аднаўленьня расейскай цывілізацыі. Расея маніпулюе гэтымі поглядамі, РПЦ пазыцыяніруе сябе, як абаронцу традыцыйных каштоўнасьцей і менавіта гэта выкарыстоўваецца для маніпуляцыі памеснымі цэрквамі й звычайнымі грамадзянамі. (...)Поўную гутарку з палітолягам Паўлам Усавым на тэму ролі РПЦ у гібрыднай вайне Расеі слухайце ў далучаным зьверху гукавым файле.Павал Усаў/эж
«Масква – трэці Рым». Ці гэтая самадзяржаўніцкая формула родам з ХVІІ стагодзьдзя мае нейкі шанец рэалізавацца ў стагодзьдзі ХХІ? Пра ўплыў ды асьпірацыі Рускай праваслаўнай царквы ў кантэксьце гібрыдных войнаў РФ распавядае палітоляг Павал Усаў.
Павал Усаў: Канцэпцыя «Масква – трэці Рым» і абарона праваслаўных актыўна выкарыстоўвалася да рэвалюцыі 1917 году. Дзякуючы ёй Расея актыўна ўключылася ва ўнутраныя справы Рэчы Паспалітай, што ў выніку прывяло да распаду гэтай краіны.
Зараз рэлігійнае пытаньне зьяўляецца важным аспэктам гібрыдных вайны. Бо на сёньняшні дзень праваслаўе зьяўляецца неадм’емнай часткай дзяржаўнай ідэалёгіі ў Расеі, а таксама вельмі важным інструмэнтам у рэалізацыі расейскай зьнешняй палітыкі. Праваслаўе, гэта элемэнт рэалізацыі «рускага сьвету».
Дзякуючы Рускай праваслаўнай царкве можна маніпуліраваць грамадзкай думкай, маніпуліраваць іх сьветапоглядам. Сёньня, як ніколі рэлігія пераўтварылася ў даволі моцную зброю.
Польскае радыё: Праваслаўны сьвет, у адрозьненьні, напрыклад, ад каталіцкага, досыць неаднародны. Існуе шмат аўтакефальных незалежных праваслаўных цэркваў. Ці можна прасачыць нейкую залежнасьць паміж палітыкай асобных аўтакефальных цэркваў ды іх сувязямі з РПЦ, або ўплывам РПЦ на іх?
Павал Усаў: Ужо ХХ стагодзьдзі РПЦ была важным інструмэнтам кантролю над грамадзтвам. Зараз ёсьць дастаткова доказаў таму, што герархі, то-бок кіраўнікі расейскай праваслаўнай царквы супрацоўнічалі са спэцслужбамі.
Зараз Расея намагаецца ціснуць, нейкім чынам уплываць на памесныя цэрквы. Такім чынам, Польская аўтакефальная праваслаўная не прызнала Томас украінскай царквы, тым самым стаўшы на бок Расеі.
Апошнім часам назіраецца вельмі неадназначнае стаўленьне некаторых заходніх палітыкаў, адпаведна й іх электарату, да таго, што робіць Пуцін. Узрастаньне кансэрватыўных, у пэўным сэнсе, аўтарытарных тэндэнцый, робяць сымбаль аднаўленьня расейскай цывілізацыі. Расея маніпулюе гэтымі поглядамі, РПЦ пазыцыяніруе сябе, як абаронцу традыцыйных каштоўнасьцей і менавіта гэта выкарыстоўваецца для маніпуляцыі памеснымі цэрквамі й звычайнымі грамадзянамі. (...)
Поўную гутарку з палітолягам Паўлам Усавым на тэму ролі РПЦ у гібрыднай вайне Расеі слухайце ў далучаным зьверху гукавым файле.
Павал Усаў/эж