Airbus Helicopters ня хоча пастаўляць верталёты для ВМС Польшчы
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
01.12.2018 17:56
Фірма паінфармавала, што ёй не адпавядаюць умовы, якія высунуў заказчык адносна ўдзельнікаў тэндэру.
Верталёт H225M Caracal вытворчасьці францускага канцэрну Airbus Helicopterscommons.wikimedia.org/Ziadsilva/CC BY-SA 3.0
Эканамічны партал правай арыентацыі Wpolityce.pl паведамляе пра тое, што кампанія Airbus Helicopters канчаткова адмовілася ад удзелу ў тэндэры на пастаўкі верталётаў для Ваенна-марскіх сіл Польшчы. Фірма паінфармавала, што ёй не адпавядаюць умовы, якія высунуў заказчык адносна ўдзельнікаў тэндэру. Адначасова Airbus Helicopters паведаміла ў прэс-рэлізе, што зацікаўленая іншымі праграмамі па мадэрнізацыі Войска Польскага.
Ваенна-марскія сілы Польшчы на пачатку 2017 году аб’явілі тэндэр на пакупку васьмі верталётаў для барацьбы з падводнымі лодкамі. Заяўкі на ўдзел у тэндэры падалі дзьве фірмы: згаданая Airbus Helicopters і італьянскі канцэрн Leonardo, які зьяўляецца ўладальнікам польскага прадпрыемства па выпуску верталётаў PZL-Świdnik. Аднак з часам тэндэр быў перагледжаны й Міністэрства нацыянальнай абароны Польшчы вырашыла купіць толькі чатыры машыны. Пры гэтым верталёты павінны таксама выкарыстоўвацца ў марскіх пошукава-выратавальных акцыях.
Гісторыя супрацы Польшчы й Airbus Helicopters не складваецца найлепш. Папярэдні ўрад праводзіў тэндэр на пакупку для арміі 50 верталётаў розных мадыфікацый. Пераможцам конкурсу аказалася менавіта француская фірма Airbus Helicopters, якая прапанавала верталёт H225M Caracal. Аднак калі пасьля выбараў да ўлады дайшоў актуальны ўрад партыі «Права й справядлівасьць», тэндэр быў ануляваны, што прывяло да напружаных адносін паміж Варшавай і Парыжам.

вс