Logo Polskiego Radia
Print

Эмігранты спадзяваліся вярнуцца ў незалежную Беларусь

PR dla Zagranicy
Viktar Korbut 15.11.2018 10:00
  • 1115 Варшаўскі мост - А. Масквін.mp3
Андрэй Масквін напісаў кнігу пра часопісы беларускіх эмігрантаў.
Кніга Андрэя Масквіна «Białoruskie czasopiśmiennictwo emigracyjne: „Пагоня”, „Сакавік”, „Наперад!”»Кніга Андрэя Масквіна «Białoruskie czasopiśmiennictwo emigracyjne: „Пагоня”, „Сакавік”, „Наперад!”»Фота: Андрэй Масквін

Антон Адамовіч, Алесь Салавей, Лявон Савёнак, Янка Запруднік… Тым, хто цікавіцца гісторыяй беларускай эміграцыі на Захадзе, гэтыя імёны вядомы. Як гэтыя людзі займаліся творчасьцю ў першыя пасьляваенныя гады, калі былі вымушаны пакінуць бацькаўшчыну і апынуцца ў розных краінах — Нямеччыне, Англіі, Бэльгіі?

Пра творчасьць пісьменьнікаў, якія пасьля 1944 года эмігрыравалі зь Беларусі на Захад, сёлета выйшла кніга Андрэя Масквіна «Białoruskie czasopiśmiennictwo emigracyjne: „Пагоня”, „Сакавік”, „Наперад!”».

Андрэй Масквін — доктар філялягічных навук, ад'юнкт катэдры міжкультурных дасьледаваньняў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы Варшаўскага ўнівэрсытэта.

Андрэй
Андрэй Масквін. Фота: архіў Андрэя Масквіна

Андрэй Масквін: На 267 старонках кнігі расказваецца пра выданьні, якія я знайшоў у Беларускім музэі і бібліятэцы ў Лёндане. Часопіс „Пагоня” выдаваўся па ініцыятыве паэта Алеся Салаўя ў 1945-1946 гадах у Зальцбургу (Аўстрыя), часопіс „Сакавік” — па ініцыятыве Антона Адамовіча ў 1947-1948 гадах у Нямеччыне, а часопіс „Наперад!” убачыў сьвет дзякуючы ініцыятыве „Дванаццаткі” — у 1948-1953 гадах у Вялікабрытаніі і Бэльгіі.

Навошта людзі на эміграцыі, удалечыні ад бацькаўшчыны выдавалі часопісы? Андрэй Масквін тлумачыць, што гэта было выклікана патрэбай пошуку аднадумцаў, абмену ідэямі пра мінулае, сучаснасьць і будучыню Беларусі, куды эмігранты спадзяваліся вярнуцца.

Віктар Корбут

Слухайце далучаны гукавы файл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт