Logo Polskiego Radia
Print

З жыцьця пайшоў старшыня Вярхоўнага Савету БССР Мікалай Дземянцей

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 11.07.2018 15:44
  • Памяці Мікалая Дземянцея.mp3
«Ён быў вельмі гарманічны ў тым сэнсе, што ў тыя вірлівыя часы ня кінуўся прылабуньвацца да апазыцыі, як многія яго паплечнікі».
Мікалай Дземянцей падчас путчу ГКЧПМікалай Дземянцей падчас путчу ГКЧПyoutube.com/screen

10 ліпеня з жыцьця пайшоў першы старшыня прэзыдыюму Вярхоўнага Савету Беларусі XII скліканьня Мікалай Іванавіч Дземянцей, яму было 88 гадоў. Мікалай Дземянцей кіраваў беларускім парлямэнтам у пэрыяд вострага палітычнага крызісу, які ахапіў канаючы Савецкі Саюз. Тэму працягвае Эдуард Жолуд.
Пад кіраўніцтвам Мікалая Дземянцея Вярхоўны Савет Савецкай Беларусі зацьвердзіў статус беларускай мовы, як адзінай дзяржаўнай.
Апроч таго, Вярхоўны Савет БССР 27 ліпеня 1990 году прыняў Дэклярацыю аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларусі. Пад гэтым лёсавызначальным для краіны дакумэнтам стаіць подпіс Мікалая Дземянцея. Менавіта Дэклярацыя аб дзяржаўным сувэрэнітэце стала прававой асновай абвяшчэньня незалежнасьці Беларусі 25 жніўня 1991 году.
Станіслаў Шушкевіч быў пераемнікам Мікалая Дземянцея на пасадзе старшыні Вярхоўнага Савету, а таксама на працягу доўга часу яго першым намесьнікам. Мікалая Дземянцея ўзгадвае першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч.
Станіслаў Шушкевіч: Дземянцей быў пэўным выключэньнем з гэтай партыйнай намэнклятурнай кагорты, ён быў прыстойным чалавекам. Дземянцей ня ўдзельнічаў у інтрыгах, але ён быў чалавекам з глыбока камуністычнымі перакананьнямі. Мікалай Дземянцей закончыў Вышэйшую партыйную школу й Сельскагаспадарчую акадэмію, быў шчырым камуністам – з майго пункту гледжаньня, ідэальным камуністам.
Вядома, што ў палітычным сэнсе мы зь ім абсалютна разыходзіліся ў поглядах, але па-чалавечы я яго паважаў. Выказваю свае спачуваньні яго родным і блізкім. Заўтра пайду на разьвітаньне, падыду да яго труны...
Мікалай Дземянцей кіраваў беларускім парлямэнтам падчас Перабудовы. Менавіта ў гэты пэрыяд асноўная палітычны вага пераносілася з структур Камуністычнай партыі Савецкага Саюзу да парлямэнтаў саюзных рэспублік. Старшыня Камісіі замежных спраў Вярхоўнага Савету Пятро Садоўскі ўзгадвае сумесную працу з Мікалаем Дземянцеем.
Пятро Садоўскі: Як і ўсе мы ён быў чалавекам свайго часу – савецкага часу. Лёс вывеў яго ў склад пэўнай карпарацыі, Дземянцей быў камуністычным кіраўніком. Гэтым усё сказана.
Чалавекам ён быў добрым, у адрозьненьні ад яго некаторых пасьлядоўнікаў. Ён быў вельмі гарманічны ў тым сэнсе, што ў тыя вірлівыя часы ня кінуўся прылабуньвацца да апазыцыі, як многія яго паплечнікі.
Мікалай Дземянцей быў памяркоўным беларусам, пра яго ў мяне засталіся добрыя ўспаміны. Ён далікатна праводзіў сваю лінію, ніколі нікога не абразіў.
Падчас маскоўскага путчу й спробы Дзяржаўнага Камітэту па надзвычайным становішчы (ГКЧП) адхіліць ад улады прэзыдэнта СССР Міхаіла Гарбачова, Дземянцей выказаўся пасіўнай падтрымкай путчыстаў.
У Выніку падтрымкі дзяржаўнага перавароту, разам з абвяшчэньнем Беларусьсю незалежнасьці, Мікалай Дземяньцей страціў пасаду старшыні Вярхоўнага Савету. Тыя часы ўзгадвае Станіслаў Шушкевіч.
Станіслаў Шушкевіч: Канешне, падчас свайго кіраўніцтва ён прытрымліваўся пазыцыі, якая магла нашкодзіць справе незалежнасьці Беларусі. Аднак адначасова ён умеў прыслухоўвацца да сваіх апанэнтаў. (...)
Будучы першым намесьнікам Дземянцея, я пачуваюся абсалютна свабодна, не адчуваў зь яго боку ніякага ціску. (...)
Гэта было вельмі цікава, што ЦК КПБ такога памяркоўнага чалавека высунуў на пасаду старшыні. Тое, што Дземянцей умеў прыслухоўвацца да сваіх палітычных апанэнтаў прыносіла больш карысьці чымсьці шкоды.
Пятро Садоўскі запэўнівае, што нягледзячы на свае камуністычныя перакананьні, Мікалай Дземянцей па-свойму любіў Беларусь.
Разьвітаньне з Мікалаем Іванавічам Дземянцеем пройдзе 12 ліпеня ў Цэнтральным Доме Ўзброеных Сіл у Менску.
слухайце далучаны зьверху гукавы файл
Эдуард Жолуд

10 ліпеня з жыцьця пайшоў першы старшыня прэзыдыюму Вярхоўнага Савету Беларусі XII скліканьня Мікалай Іванавіч Дземянцей, яму было 88 гадоў. Мікалай Дземянцей кіраваў беларускім парлямэнтам у пэрыяд вострага палітычнага крызысу, які ахапіў канаючы Савецкі Саюз.

Пад кіраўніцтвам Мікалая Дземянцея Вярхоўны Савет Савецкай Беларусі зацьвердзіў статус беларускай мовы, як адзінай дзяржаўнай. Апроч таго, Вярхоўны Савет БССР 27 ліпеня 1990 году прыняў Дэклярацыю аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларусі. Пад гэтым лёсавызначальным для краіны дакумэнтам стаіць подпіс Мікалая Дземянцея.

Менавіта Дэклярацыя аб дзяржаўным сувэрэнітэце стала прававой асновай для абвяшчэньня незалежнасьці Беларусі 25 жніўня 1991 году.

Станіслаў Шушкевіч быў пераемнікам Мікалая Дземянцея на пасадзе старшыні Вярхоўнага Савету, а таксама на працягу доўга часу яго першым намесьнікам. Мікалая Дземянцея ўзгадвае першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч.

Станіслаў Шушкевіч: Дземянцей быў пэўным выключэньнем з гэтай партыйнай намэнклятурнай кагорты, ён быў прыстойным чалавекам. Ён ня ўдзельнічаў у інтрыгах, але ён быў чалавекам з глыбока камуністычнымі перакананьнямі.

Мікалай Дземянцей закончыў Вышэйшую партыйную школу й Сельскагаспадарчую акадэмію, быў шчырым камуністам – з майго пункту гледжаньня, ідэальным камуністам. Вядома, што ў палітычным сэнсе мы зь ім абсалютна разыходзіліся ў поглядах, але па-чалавечы я яго паважаў. Выказваю свае спачуваньні яго родным і блізкім. Заўтра пайду на разьвітаньне, падыду да яго труны...

Мікалай Дземянцей кіраваў беларускім парлямэнтам падчас Перабудовы. Менавіта ў гэты пэрыяд асноўная палітычны вага пераносілася з структур Камуністычнай партыі Савецкага Саюзу да парлямэнтаў саюзных рэспублік. Старшыня Камісіі замежных спраў Вярхоўнага Савету Пятро Садоўскі ўзгадвае сумесную працу з Мікалаем Дземянцеем.

Пятро Садоўскі: Як і ўсе мы ён быў чалавекам свайго часу – савецкага часу. Лёс вывеў яго ў склад пэўнай карпарацыі, Дземянцей быў камуністычным кіраўніком. Гэтым усё сказана.

Чалавекам ён быў добрым, у адрозьненьні ад яго некаторых пасьлядоўнікаў. Ён быў вельмі гарманічны ў тым сэнсе, што ў тыя вірлівыя часы ня кінуўся прылабуньвацца да апазыцыі, як многія яго паплечнікі.

Мікалай Дземянцей быў памяркоўным беларусам, пра яго ў мяне засталіся добрыя ўспаміны. Ён далікатна праводзіў сваю лінію, ніколі нікога не абразіў.

Падчас маскоўскага путчу й спробы Дзяржаўнага Камітэту па надзвычайным становішчы (ГКЧП) адхіліць ад улады прэзыдэнта СССР Міхаіла Гарбачова, Дземянцей выказаўся пасіўнай падтрымкай путчыстаў.У Выніку падтрымкі дзяржаўнага перавароту, разам з абвяшчэньнем Беларусьсю незалежнасьці, Мікалай Дземяньцей страціў пасаду старшыні Вярхоўнага Савету. Тыя часы ўзгадвае Станіслаў Шушкевіч.

Станіслаў Шушкевіч: Канешне, падчас свайго кіраўніцтва ён прытрымліваўся пазыцыі, якая магла нашкодзіць справе незалежнасьці Беларусі. Аднак адначасова ён умеў прыслухоўвацца да сваіх апанэнтаў. (...) Будучы першым намесьнікам Дземянцея, я пачуваюся абсалютна свабодна, не адчуваў зь яго боку ніякага ціску. (...)

Гэта было вельмі цікава, што ЦК КПБ такога памяркоўнага чалавека высунуў на пасаду старшыні. Тое, што Дземянцей умеў прыслухоўвацца да сваіх палітычных апанэнтаў прыносіла больш карысьці чымсьці шкоды.

Пятро Садоўскі запэўнівае, што нягледзячы на свае камуністычныя перакананьні, Мікалай Дземянцей па-свойму любіў Беларусь.

Разьвітаньне з Мікалаем Іванавічам Дземянцеем пройдзе 12 ліпеня ў Цэнтральным Доме Ўзброеных Сіл у Менску.

слухайце далучаны зьверху гукавы файл

Эдуард Жолуд

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт