Logo Polskiego Radia
Print

У ЗША праходзіць судовае змаганьне за выкрадзены з Польшчы вобраз

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 28.06.2018 14:01
Амэрыканскі антыквар падаў у суд у Нью-Ёрку пазоў супраць Польшчы.
pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

У ЗША праходзіць судовае змаганьне за выкрадзены з Польшчы вобраз
Амэрыканскі антыквар падаў у суд у Нью-Ёрку пазоў супраць Польшчы.
Амэрыканскі антыквар падаў у суд у Нью-Ёрку пазоў супраць Польшчы. Ён патрабуе кампэнсацыі за маральную шкоду, якую, быццам бы, нанесла яму польская дзяржава, перасьледуючы яго за захоп вядомай карціны, паведамляе партал onet.pl.
Гаворка ідзе пра вобраз пад загалоўкам „Дзяўчына з голубам” з XVIII стагодзьдзя, аўтарам якога зьяўляецца прыдворны мастак прускага караля Антуан Пэн (Antoine Pesne). Да Другой сусьветнай вайны вобраз вісеў у Нацыянальным музэі ў Познані. Падчас вайны ён быў скрадзены немцамі, а затым зь Нямеччыны вывезены ў Расею.
У цяперашні час карціна знаходзіцца ў афіцыйным сьпісе зьніклых польскіх твораў мастацтва. У 2010 годзе на вобраз у Нямеччыне трапіў сын савецкага жаўнера, які менавіта прывёз карціну зь Нямеччыны й зьмясьціў у маскоўскім антыкварыяце.
Там яе знайшлі польскія дыпляматы. Аднак пакуль Міністэрства замежных спраў Польшчы ўстанавіла, што вобраз належыць польскаму музэю й запатрабавала яго вяртаньня, карціна была вывезеная з Расеі. У ЗША вобраз прывёз амэрыканскі антыквар расейскага пагоджаньня Аляксандар Хачынскі (Alexander Khochinsky), сын згаданага раней савецкага жаўнера.
„Дзяўчына з голубам” знаходзіцца ў ЗША ў прыватнай калекцыі Хачынскага. Польскі ўрад безвынікова спрабаваў прымусіць антыквара, у тым ліку ў судзе, вярнуць карціну. Аднак суд не падтрымаў польскага боку, сьцьвярджаючы, што да 2010 году калекцыянэр ня ведаў, што твор мастацтва быў скрадзены з Польшчы.
Цяпер мужчына патрабуе ад польскага боку кампэнсацыі за маральную шкоду. Ён пераконвае, што польскі ўрад „амаль зьнішчыў ягонае жыцьцё”, патрабуючы вяртаньня карціны, паведамляе партал onet.pl.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт