Logo Polskiego Radia
Print

Лёндан робіць выгляд, што ня бачыць, як расейцы адмываюць у іх грошы

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 22.05.2018 15:50
Раман Барысавіч водзіць экскурсіі па брытанскай сталіцы і паказвае раскошныя рэзыдэнцыі расейскіх алігархаў.
Panorama Londynu - zdjęcie ilustracyjnePanorama Londynu - zdjęcie ilustracyjneTheDigitalArtist/Pixabay/CC0 License

"Вы зразумееце, што наш горад заслужана лічыцца найбольш карумпаваным месцам у сьвеце. Тут знаходзіцца найбольш брудных грошай на квадратны мэтар", – заяўляе экскурсавод «Kleptokracy Tour». Ужо два гады Раман Барысавіч, паплечнік расейскага апазыцыянера Аляксея Навальнага, водзіць экскурсіі па брытанскай сталіцы і прыгарадах, паказвае раскошныя рэзыдэнцыі расейскіх алігархаў. Маршрут вядзе між іншым праз Knightsbrigde, Mayfair i Notting Hill.

Найбуйнейшая брытанская прыватная рэзыдэнцыя, якая не належыць каралеўскай сям’і, Witanhurst у паўночна-заходнім Лёндане зьяўляецца ўласнасьцю былога расейскага сэнатара Андрэя Гур’ева.

Паводле арганізацыі Transparency International за 2017 год у Лёндане іншаземцы ўклалі 5 млд 400 млн даляраў «з падазроных крыніц». Да такіх людзей належыць нібыта 10 адсоткаў нерухомасьцяў у цэнтры брытанскай сталіцы. Пры чым, гэта ня толькі расейцы, таксама ўкраінцы, азэрбайджанцы, казахі, падазроныя бізнэсоўцы з Афрыкі і Азіі.

Брытанскі ўрад заяўляе, што дакладна прыглядаецца «інвэстарам з усходу Эўропы». У якасьці прыкладу прыводзіцца справа Рамана Абрамовіча (11-ы ў сьпісе найбагацейшых расейцаў), які ўжо тры тыдні ня можа атрымаць брытанскую візу.

Адначасова ў Лёндане ўсё мацней гучаць патрабаваньні ўпарадкаваць пытаньне людзей, якія крадуць грошы ва ўсім сьвеце ды інвэстуюць іх у Вялікабрытаніі. «Няма ніякага апраўданьня для ўладаў Задзіночанага Каралеўства, якія прымыкаюць вочы і ня бачаць, як клептакраты і злачынцы прэзыдэнта Пуціна, за адмытыя ў Лёндане грошы, купляюць нашых сяброў, падрываюць нашы саюзы і нішчаць давер да нашых ўстаноў», – прагучала надоечы ў Камісіі па замежных справах брытанскай Палаты Абшчын.

Rzeczpospolita/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт