Зварот на перагляд канчатковага рашэньня суду, нават звыш дзесяцігадовай даўніны, у Польшчы падало 1200 чалавек. Такая магчымасьць паявілася ў выніку прэзыдэнцкай рэформы Вярхоўнага суду.
Надзвычайная скарга - гэта з 1 красавіка новая юрыдычная магчымасьць. - Яна дапаможа асобам, якія пацярпелі крыўду з боку юрыдычнай сыстэмы, – лічыць прэзыдэнт Анджэй Дуда.
Інакш гэта ацэньвае Эўрапейская камісія, якія заклікала Польшчу адмяніць надзвычайную скаргу, таму што адмена канчатковага рашэньня суду парушае давер да юрыдычнай сыстэму краіны.
А пакуль, на працягу бліжэйшых трох гадоў можна падаваць скаргу на прысуды апошніх 20 гадоў.
Пераважная частка пададзеных скаргаў адносіцца да Грамадзянскага кодэксу. Яны датычаць фінансавых разьлікаў паміж былымі сужонкамі, спадчыннага права, права працы, разьлікаў са страхавымі кампаніямі, высяленьня, мэдыцынскіх памылак і кампэнсацый за ўшчэрб на здароўі.
265 чалавек падало скаргі на прысуды па Крымінальным кодэксе на несправядлівыя выракі, якія выдавалі, паводле заяўнікоў, «неаб’ектыўныя і прадузятыя судзьдзі».
Усе скаргі мусяць прайсьці праверку паводле фармальных патрабаваньняў. Органы правяраюць таксама, ці прысуды груба парушылі польскае заканадаўства, свабоды і правы, прапісаныя ў Канстытуцыі.
Gazeta Wyborcza/яс

Ґазэта Ўыборча/яс