На аўкцыёнах у Кракаве растуць цэны на прадметы 1918-1939 гадоў
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Viktar Korbut
                        
                        19.04.2018 15:05
                    
                                 
                
                
                    На польскім рынку антыкварыяту карыстаюцца павышаным попытам прадметы, зьвязаныя з пэрыядам міжваеннай дзяржаўнасьці краіны.
                
                
                    
                        
Карціна "Маршал Юзаф Пілсудскі конна на Каштанцы" Войцеха Косака, 1928 г.wikimedia commons/public domain
                     
                
                
                
               
                
                         На польскім рынку антыкварыяту карыстаюцца павышаным попытам прадметы, зьвязаныя з пэрыядам міжваеннай дзяржаўнасьці краіны. Пра гэта піша ў сёньняшняй газэце Rzeczpospolita журналіст Януш Мілішкевіч. Цікавасьць да прадметаў пэрыяду аднаўленьня незалежнасьці непасрэдна зьвязана са стагодзьдзем адроджанай польскай дзяржавы, што адзначаецца сёлета.
Напрыклад, на аўкцыёне ў Кракаве больш як за 5000 злотых прадалі плякат 1920 году Pożyczka Odrodzenia Polski. А за літаграфію 1926 году з партрэтам Юзафа Пілсудскага пакупнік не пашкадаваў паўтары тысячы злотых. Адзін з самых дарагіх прадметаў – мундзір генэрала брыгады за 25 тысяч.
Эканаміст і калекцыянэр твораў мастацтва Анджай Казьміньскі, якога цытуе Rzeczpospolita, лічыць, што ў прадметы пэрыяду незалежнасьці пачатку ХХ стагодзьдзя выгадна ўкладваць грошы: “Мы – народ, які ўглядаецца ў мінулае. І, на мой погляд, праз 30-50 гадоў гэтыя сувэніры будуць карыстацца попытам на рынку”.
Адначасова спадар Казьміньскі заўважае, што расьце цікавасьць і да прадметаў часоў Польскай Народнай Рэспублікі.
Rzeczpospolita/вк