Logo Polskiego Radia
Print

Расейскага шпіёна атруцілі нэрвова-паралітычным рэчывам

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 10.03.2018 14:25
Сяргея Скрыпаля атруцілі баявым ядам, які дзейнічае імгненна.
pixabay.com/CC0

Rzeczpospolita
Расейскага шпіёна атруцілі нэрвова-паралітычным рэчывам – паінфармавала лёнданская паліцыя. Былы палкоўнік ГРУ Сяргей Скрыпаль у 2006 годзе быў прыгавораны да 13 гадоў турмы за шпіянаж на карысьць Вялікабрытаніі. У 2010 годзе ён трапіў у Англію ў выніку абмену шпіёнамі.
Некалькі дзён таму Скрыпаль і яго дачка Юлія былі знойдзеныя непрытомнымі ў адным з гандлёвых цэнтраў у Солсбэры. Яны ў крытычным стане трапілі ў шпіталь. Паліцыянт, які першы прыбыў да Скрыпаля і яго дачкі, таксама трапіў у шпіталь. Яго стан цяжкі.
Брытанская паліцыя мяркуе, што расеец і яго дачка атручаныя, хутчэй за ўсё, нэрвова-паралітычным рэчывам з групы фосфарарганічных злучэньняў, якія ўжываюцца ў хімічнай зброі. Гэтае рэчыва зьяўляецца баявой атрутай, якая дзейнічае імгненна. Атручваньне адбываецца ў выніку кантакту праз дыхальныя пуці і скуру.
Кіраўнік МЗС Вялікабрытаніі заявіў, што калі паявяцца доказы, што за замах на Скіпаля адказвае Расея, то Лёндан адкажа «адпаведна і рашуча». Масква катэгарычна адмаўляе сваю датычнасьць да здарэньня.

Rzeczpospolita: Расейскага шпіёна атруцілі нэрвова-паралітычным рэчывам – паінфармавала лёнданская паліцыя. Былы палкоўнік ГРУ Сяргей Скрыпаль у 2006 годзе быў прыгавораны да 13 гадоў турмы за шпіянаж на карысьць Вялікабрытаніі. У 2010 годзе ён трапіў у Англію ў выніку абмену шпіёнамі.

Некалькі дзён таму Скрыпаль і яго дачка Юлія былі знойдзеныя непрытомнымі ў адным з гандлёвых цэнтраў у Солсбэры. Яны ў крытычным стане трапілі ў шпіталь. Паліцыянт, які першы прыбыў да Скрыпаля і яго дачкі, таксама трапіў у шпіталь. Яго стан цяжкі.

Брытанская паліцыя мяркуе, што расеец і яго дачка атручаныя, хутчэй за ўсё, нэрвова-паралітычным рэчывам з групы фосфарарганічных злучэньняў, якія ўжываюцца ў хімічнай зброі. Гэтае рэчыва зьяўляецца баявой атрутай, якая дзейнічае імгненна. Атручваньне адбываецца ў выніку кантакту праз дыхальныя пуці і скуру.

Кіраўнік МЗС Вялікабрытаніі заявіў, што калі паявяцца доказы, што за замах на Скіпаля адказвае Расея, то Лёндан адкажа «адпаведна і рашуча». Масква катэгарычна адмаўляе сваю датычнасьць да здарэньня.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт