Logo Polskiego Radia
Print

Польшча стварае кааліцыю, каб не дапусьціць будовы Nord Stream 2

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 24.01.2018 16:04
Польскі ўрад будзе паказваць, што будова Nord Stream 2 у выніку стане пагрозай для незалежнасьці Ўкраіны.
PAP/Leszek Szymański

Dziennik Gazeta Prawna
Урад Матэвуша Маравецкага хоча стварыць рэгіянальную кааліцыю, каб не дапусьціць будовы газаправоду Nord Stream 2. Каб пераканаць заходніх партнэраў, якія да гэтага часу лічылі газаправод толькі бізнэс-праектам, Матэвуш Маравецкі плянуе падкрэсьліваць яго значэньне для бясьпекі ў рэгіёне. Польскі ўрад будзе паказваць, што будова Nord Stream 2 у выніку стане пагрозай для незалежнасьці Ўкраіны.
Украінскія экспэрты станоўча ацэньваюць ідэю каардынаваньня намаганьняў у гэтай справе. «Nord Stream 2 – гэта галоўны інструмэнт расейскай гібрыднай агрэсіі супраць Украіны ў сфэры энэргетыкі. Яго мэтай зьяўляецца зьнішчэньне транзытнага патэнцыялу Ўкраіны», – гаворыць выданьню кіраўнік кіеўскага Інстытуту сусьветнай палітыкі Яўген Магда.
Самым сур’ёзным апанэнтам праціўнікаў газаправоду зьяўляецца Нямеччына. Нямецкія ўлады лічаць, што гэта выключна бізнэс-праект.

Dziennik Gazeta Prawna: Урад Матэвуша Маравецкага хоча стварыць рэгіянальную кааліцыю, каб не дапусьціць будовы газаправоду Nord Stream 2. Каб пераканаць заходніх партнэраў, якія да гэтага часу лічылі газаправод толькі бізнэс-праектам, Матэвуш Маравецкі плянуе падкрэсьліваць яго значэньне для бясьпекі ў рэгіёне. Польскі ўрад будзе паказваць, што будова Nord Stream 2 у выніку стане пагрозай для незалежнасьці Ўкраіны.

Украінскія экспэрты станоўча ацэньваюць ідэю каардынаваньня намаганьняў у гэтай справе. «Nord Stream 2 – гэта галоўны інструмэнт расейскай гібрыднай агрэсіі супраць Украіны ў сфэры энэргетыкі. Яго мэтай зьяўляецца зьнішчэньне транзытнага патэнцыялу Ўкраіны», – гаворыць выданьню кіраўнік кіеўскага Інстытуту сусьветнай палітыкі Яўген Магда.

Самым сур’ёзным апанэнтам праціўнікаў газаправоду зьяўляецца Нямеччына. Нямецкія ўлады лічаць, што гэта выключна бізнэс-праект.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт