Logo Polskiego Radia
Print

Урад Д. Туска аддаў без супраціву сьледзтва ў рукі расейцаў

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 23.10.2017 16:59
Ніхто не праверыў, ці Польшча самастойна можа весьці сьледзтва па смаленскай авіякатастрофе.
Photo:wikimedia commons/see OTRS ticket for details/CC BY-SA 2.5

Выданьне «Do Rzeczy» працягвае тэму расьсьледаваньня прычын смаленскай авіякатастрофы, у якой загінуў між іншым прэзыдэнт Лех Качыньскі.

Канцылярыя тагачаснага прэм’ер-міністра Польшчы Дональда Туска заказала юрыдычную экспэртызу, з якой вынікала, што ня трэба было карыстацца законамі, на падставе якіх сьледзтва было перададзена ў рукі расейцаў – піша тыднёвік.

Выданьне мае ў сваім распараджэньні адпаведныя дакумэнты, між іншым, ліст былога кіраўніка Канцылярыі старшыні Рады міністраў Томаша Арабскага ў варшаўскую акружную пракуратуру, адпраўлены 19 верасьня 2011 году. Ліст зьяўляецца часткай доказнай базы ў сьледзтве па справе г.зв. «дыпляматычнай здрады», якое ідзе паралельна з галоўным расьсьледаваньнем прычын смаленскай катастрофы.

На думку камэнтатара выданьня, дакумэнт пацьвярджае, што на працягу некалькіх тыдняў пасьля трагічнага здарэньня прэм’ер Туск і яго каманда не зрабілі ніякіх захадаў дзеля таго, каб праверыць, ці Польшча самастойна можа весьці расьсьледаваньне. У выніку краіна стала бязвольнай выканаўцай расейскіх загадаў.

Камэнтатар выданьня зьвяртае ўвагу на тое, што ўлады Польшчы заказалі юрыдычную экспэртызу надта позна, праз шмат тыдняў пасьля трагедыі, калі ўсе доказы трапілі ўжо ў рукі сьледчых па расейскім баку.

Do Rzeczy/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт