ДНК раскрывае сямейныя сакрэты
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
08.10.2017 10:30
Сучасная навука прыходзіць на дапамогу дасьледчыкам генэалёгіі.
Foto: pixabay.com/CC0
Генэалёгія лічыцца адмысловай гістарычнай дысцыплінай, якая займаецца вывучэньнем роднасных сувязяў, паходжаньні сем’яў, радаводу. Доўгі час галоўным інструмэнтам дасьледчыка радаводаў былі дакумэнты. Сёньня гэтае становішча зьмяняецца.
Традыцыйна радаводцы займаліся пошукам сямейных сувязяў праз вывучэньне мэтрычных кнігаў, маёмасных дакумэнтаў ды іншых архіўных матэрыялаў, як перапіс, судовыя справы і т.д.
Сёньня сучасная навука прыходзіць на дапамогу дасьледчыкам. Зьявілася й разьвіваецца цэлая галіна ведаў, якая завецца генэтычная генэалёгія.
У традыцыйнай генэалёгіі посьпех залежыць ад наяўнасьці ды захаванасьці дакумэнтаў, згаданых мэтрычных кніг. Генэтычная генэалёгія выкарыстоўвае тэсты ДНК, то бок праз вывучэньне Y-храмасомы навукоўцы могуць вызначыць роднасьць паміж двума мужчынамі. Ёсьць дасьледаваньні радства й па кудзелі (жаночай лініі).
ДНК тэст – гэта сучасны інструмэнт, які можа дапамагчы ў генэалягічных пошуках. Напрыклад, дзякуючы ДНК-тэстам наш суразмоўца журналіст ды перакладчык Максім Гацак даведаўся, што ягоныя продкі жылі некалі ў польскай Памераніі ў рэгіёне Кашубаў.
Пра тое, што яшчэ можна даведацца з генэтычных тэстаў ДНК і як іх зрабіць слухайце ў гукавым файле.
Размаўляў Юры Ліхтаровіч