Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчу трапляе вугаль з акупаванага Данбасу

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 04.10.2017 15:05
Даход ад продажу трапляе, між іншым, у кішэнь кіраўніка ЛНР Ігара Платніцкага.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Dziennik Gazeta Prawna: У Польшчу трапляе вугаль з акупаванага Данбасу.
Сыравіну здабываюць на акупаванай расейскімі сэпаратыстамі тэрыторыі. Пасьля ў Расеі вугаль атрымлівае фальшывую дакумэнтацыю і яго вывозяць у краіны ЭЗ. Даход ад продажу трапляе, між іншым, у кішэнь кіраўніка ЛНР Ігара Платніцкага.
Пастаўкай антрацыту ў Польшчу займаецца фірма Doncoaltrade, зарэгістраваная ў Катавіцэ. Яе старшынём і пераважным акцыянэрам зьяўляецца Аляксандар Мельнічук. Пэўны час ён быў віцэ-міністрам паліваў, энэргетыкі і вугальнай прамысловасьці ў ЛНР. Невядома, ці ён надалей выконвае гэтую функцыю.
Якім чынам антрацыт трапляе з Луганска ў Польшчу? Мельнічук у Расею высылае сыравіну з кантраляваных ім жа шахтаў і вугаль, куплены з нелегальных крыніц. Мафія прадае яму вугаль па 22 даляры за тону, а на польскай мяжы яго цана складае 140 даляраў.
Расейцы лічаць тавар імпартам з Украіны, паколькі фірма, якая яго перавозіць, легальна зарэгістраваная ў Кіеве. Украіна лічыць гэта кантрабандай, паколькі ня мае кантролю над межамі і экспартам з ЛНР.
Невядома, якая частка трапіла ці надалей трапляе ў Польшчу. Цэлую сытуацыю нельга лічыць кантрабандай. Забарона імпарту ахоплівае толькі Крым, а не іншыя акупаваныя расейцамі тэрыторыі Ўкраіны.

Dziennik Gazeta Prawna: Сыравіну здабываюць на акупаванай расейскімі сэпаратыстамі тэрыторыі. Пасьля ў Расеі вугаль атрымлівае фальшывую дакумэнтацыю і яго вывозяць у краіны ЭЗ. Даход ад продажу трапляе, між іншым, у кішэнь кіраўніка ЛНР Ігара Платніцкага.

Пастаўкай антрацыту ў Польшчу займаецца фірма Doncoaltrade, зарэгістраваная ў Катавіцэ. Яе старшынём і пераважным акцыянэрам зьяўляецца Аляксандар Мельнічук. Пэўны час ён быў віцэ-міністрам паліваў, энэргетыкі і вугальнай прамысловасьці ў ЛНР. Невядома, ці ён надалей выконвае гэтую функцыю.

Якім чынам антрацыт трапляе з Луганска ў Польшчу? Мельнічук у Расею высылае сыравіну з кантраляваных ім жа шахтаў і вугаль, куплены з нелегальных крыніц. Мафія прадае яму вугаль па 22 даляры за тону, а на польскай мяжы яго цана складае 140 даляраў.

Расейцы лічаць тавар імпартам з Украіны, паколькі фірма, якая яго перавозіць, легальна зарэгістраваная ў Кіеве. Украіна лічыць гэта кантрабандай, паколькі ня мае кантролю над межамі і экспартам з ЛНР.

Невядома, якая частка трапіла ці надалей трапляе ў Польшчу. Цэлую сытуацыю нельга лічыць кантрабандай. Забарона імпарту ахоплівае толькі Крым, а не іншыя акупаваныя расейцамі тэрыторыі Ўкраіны.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт