Польскія шахты пачынаюць браць на працу гарнякоў з Украіны
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Alaksandar  Papko
                        
                        26.09.2017 14:44
                    
                                 
                
                
                    Пакуль гэта толькі асобныя выпадкі, але іх будзе значна больш – прагназуюць экспэрты.
                
                
                    
                        
pixabay.com/Public Domain/CC0 
                     
                
                
                
               
                
                         Сусьветныя цэны вугалю пачынаюць расьці, польскія шахты павялічваюць здабычу, але адчуваецца недахоп працоўнай сілы. Польскія кампаніі пачынаюць прымаць на працу шахцёраў з Украіны – піша газэта Puls Biznesu. Паводле паведамленьняў польскіх СМІ, першыя ўкраінскія шахцёры ўжо зьявіліся ў шахтах Сылезіі.
Пакуль асноўным бар’ерам для працаўладкаваньня замежнікаў зьяўляецца мова. Веданьне польскай мовы проста неабходнае зь меркаваньняў бясьпекі. Шахцёры павінныя добра разумець адзін аднаго й дакладна выконваць каманды апэратара. Аднак у выпадку рабочых з Украіны для вывучэньня мовы хапіла б курсаў працягласьцю ў пару месяцаў – лічаць прадстаўнікі горназдабываючых кампаніяў.
У Польшчу прыяжджаюць шахцёры як з Данбасу, якія засталіся без працы з-за вайны, так і з Заходняй Украіны, якія проста шукаюць вышэйшых заробкаў. Пакуль яны выконваюць самыя простыя функцыі на польскіх горназдабываючых прадпрыемствах.
Puls Biznesu/ап