Logo Polskiego Radia
Print

Менск далучаецца да #30daysofbiking

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 16.03.2017 15:12
  • 30daysofbiking.mp3
Гэта нагода для радасьці цягам 30 дзён ды магчымасьці есьці ўсё, што хочацца.
Foto: www.facebook.com/30daysofbiking/

Усьлед за плянэтай беларуская сталіца далучаецца да акцыі 30 дзён на ровары. З такім заклікам да менчукоў выступіла Менскае роварнае таварыства.

30 Days of Biking альбо 30 Дзён на ровары – гэта акцыя, якую прыдумалі амэрыканскія грамадзкія актывісты. За некалькі год яна зрабілася папулярнай ва ўсім сьвеце. Акцыя палягае на тым, каб даць абяцаньне цягам 30 дзён, пачынаючы з 1-га красавіка, езьдзіць на ровары. Арганізатары заахвочваюць усіх жадаючых далучацца, рэгіструючыся на іх старонцы 30daysofbiking.com/. Каб заахвоціць патэнцыйных удзельнікаў прыводзяцца 31 прычына ўдзелу, у тым ліку тое, што гэта нагода для радасьці цягам 30 дзён ды магчымасьці есьці ўсё, што хочацца. Вядома ж калёрыі спаліце на ровары.

Сёлета выклік 30 дзён на ровары прынялі ў Менску. Пальчатку падняло Менскае роварнае таварыства. Арганізацыя заклікае менчукоў ды беларусаў далучацца, бо будзе азартна ды натхняльна. Тым больш, што арганізацыя плянуе на гэтыя 30 дзён зладзіць шэраг цікавых мерапрыемстваў.

Якія цікавінкі падрыхтавалі на 30 красавіцкіх для аматараў двух колаў у Менску мы размаўлялі са старшынём Менскага роварнага таварыства Паўлам Гарбуновым.

Поўную размову слухайце ў гукавым файле

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт