Вячаслаў Швэд рэканструяваў нацыянальныя погляды К. Каліноўскага
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Alena  Vialichka
                        
                        11.02.2017 13:03
                    
                                 
                
                    
                        
                                        - 
                                            
                                                
                                                
    
                                            
                                            2017-02-11 POLONIA Szved Viaczaslau nacyjanalnyja pohlady Kastusia Kalinouskaha.mp3
                                        
 
                                    
                    
                
                
                    Кастусь Каліноўскі – лідар паўстаньня 1863 году на беларускіх землях – постаць, якая ўвесь час выклікае спрэчныя ацэнкі.
                
                
                    
                
                
                
               
                
                         Разважаньні пра значэньне Каліноўскага ды й наагул паўстаньня асабліва гучнымі былі некалькі гадоў таму, калі адзначалася 150-я гадавіна гэтых падзеяў.
Дыскусія на гэтую тэму аднаўляецца пры любой нагодзе, зьвязанай з Каліноўскім. Нядаўна, на пачатку лютага адзначалася гадавіна народзінаў правадыра паўстаньня 1963 году, а літаральна на гэтым тыдні на гары Гедыміна ў Вільні былі знойдзеныя парэшткі чатырох чалавек. Мяркуецца, што гэта могуць быць менавіта ўдзельнікі паўстаньня 1863-1864 гадоў.
Сам Каліноўскі нарадзіўся ў Мастаўлянах, што на Беласточчыне. Вучыўся і ў Сьвіслачы, і ў Пецярбургу.
Дасьледаваньнем яго дзейнасьці здаўна займаецца праф. Вячаслаў Швэд з Горадні, які зараз працуе ў Варшаўскім унівэрсытэце. Апошнім часам ён правёў, між іншым, рэканструкцыю нацыянальных поглядаў Кастуся Каліноўскага.
Слухайце далучаны гукавы файл.
Яраслаў Іванюк