Logo Polskiego Radia
Print

Нарвэскі суд: аднаасабовая камэра Брэйвіка - гэта катаваньні

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 21.04.2016 17:15
Нарвэгія вымушана выплаціць тэрарысту кампэнсацыю ў 331 тысяч крон.
pixabay.com



Андэрс Брэйвік, нарвэскі тэрарыст, які застрэліў 77 чалавек, у сераду выйграў працэс супраць Нарвэгіі. Суд вырашыў, што ўтрымліваньне яго ў адзіночцы парушае эўрапейскую канвэнцыю правоў чалавека.

Нарвэгія вымушана выплаціць тэрарысту кампэнсацыю ў 331 тысяч крон.
Брэйвік карыстаецца ў турме трымя памяшканьнямі: у яго спальня, пакой для працы і трэнажорная. Ён мае магчымасьць сабе варыць, глядзець тэлебачаньне, карыстацца кампутарам – гуляе ў гульні, аднак ня мае доступу да інтэрнэту. У судзе ён скардзіўся, што даюць яму плястыкавыя нож і відэлец, не даюць тэрмаса для цёплай кавы і бывае, што два дні запар яго кормяць адной і той жа стравай. А таксама скардзіўся яшчэ на тое, што ў яго праводзяць часта вобшукі, падчас якіх загадваюць распранацца і закладаюць наручнікі.

Гісторык культуры з Унівэрсытэта ў Осла Ніна Вітошэк у размове з GW кажа: У мяне
такое ўражаньне, што для ўсіх судовыя прамовы Брэйвіка былі як цырк, якім ён хацеў зрабіць сабе шоў і вярнуцца ў публічную прастору.

Прысуд стаў вялікай нечаканасьцю. Брэйвік жыве ў спэцыяльных камфартабэльных
умовах. Аднак калі псыхоляг скажа, што пазбаўленьне вязьня кантактаў з атачэньнем зьяўляецца катаваньнем, то выклікае гэта неабходнасьць прымяняць гэтак званае «права Янтэ». Агульны сэнс гэтага права наступны: "Усе жывыя істоты роўныя і няма больш роўных ці менш роўных". Прынцыпы гуманнасьці прымяняюцца ў дачыненьні да найбольш жорсткіх злачынцаў: трэба да іх ставіцца як да людзей, якім не пашанцавала ў жыцьці.

Ніна Вітошэк чакае, што гэты прысуд выкліча ў Нарвэгіі шырокія дэбаты і што
выкажуцца родныя пацярпелых.

Gazeta Wyborcza/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт