Шэрая зона працаўнікоў з Украіны і Беларусі
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Natalia  Szymkowiak
                        
                        30.07.2015 11:39
                    
                                 
                
                
                    Працуюць без кантрактаў, без якой-небудзь аховы ад насільля, у тымі ліку эканамічнага, а таксама фізычнага і псыхічнага.
                
                
                    
                        
                     
                
                
                
               
                
                         Ніхто ня хоча легальна працаўладкоўваць  супрацоўнікаў з Усходняй Эўропы ў якасьці апякунак пажылых і хворых  людзей. Затое нелегальна гэта робяць у Польшчы тысячы – піша Dziennik Gazeta Prawna.
Інстытут грамадзкіх справаў (Instytut Spraw Publicznych) правёў анкеты ў 198 аб’ектах,  якія займаюцца апекай над старэйшымі людзьмі. Ва ўсіх установах  працавала толькі 13 чалавек з-за мяжы, у тым ліку 5 з Украіны. Кіраўнікі  аб’ектаў тлумачылі, што хапае палякаў, якія жадаюць выконваць гэтую працу, іншыя казалі пра моўны бар’ер.
У  сваю чаргу з кожным годам усё больш украінак працуе ў якасьці апякунак,  але нелегальна. Вельмі рэдка ўдаецца ім знайсьці легальнае  працаўладкаваньне. Гэта прыхаваная, нябачная рабочая сіла. У мінулым годзе ўкраінцы атрымалі больш за 250 тыс. візаў з дазволам на працу, а  ў Кампаніі сацыяльнага страхаваньня (ZUS) зарэгістравалася толькі адна  пятая з іх. Зразумела, частка скарысталася сваёй візай толькі дзеля  таго, каб праз Польшчу праехаць транзытам і адправіцца далей на Захад у  пошуках працы, але большасьць працуе ў польскай шэрай зоне. Без  кантрактаў, без якой-небудзь аховы ад насільля, у тымі ліку  эканамічнага, а таксама фізычнага і псыхічнага.
Фундацыя добрых ініцыятываў правяла апытаньне паўсотні імігрантак з Ўкраіны і Беларусі, у кожнай была вышэйшая адукацыя. Амаль адна чацьвёртая сустрэлася асабіста з дыскрымінацыяй, а  больш чым палова былі сьведкамі дыскрымінацыі жанчын з іх краін.  Украінкі ці беларускі таньнейшыя, чым полькі, згаджаюцца на горшыя ўмовы  жыцьця і зарплаты. Сытуацыя падобная, як у выпадку полек, якія  выяжджаюць працаваць апякункамі ў Нямеччыну, але там вельмі рэдка  прымаюць нелегальна на працу, а ў Польшчы гэты рынак яшчэ зусім дзікі.
Dziennik Gazeta Prawna/нг