Logo Polskiego Radia
Print

Навука: Страх перадаецца з пакаленьня ў пакаленьне

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 20.06.2015 10:00
Нэгатыўныя эмоцыі бацькоў уплываюць на жыцьцё іх патомства.

“Newsweek”: Ад нашых бацькоў мы прымаем у спадчыну ня толькі выгляд і схільнасьці да захворваньняў. Яны перадаюць нам таксама свае боязі й памяць аб трагічных здарэньнях. Навукоўцы высьветлілі, як выглядае гэта мэханізм.

Гэта было катаваньне. Спакойныя мышыныя самцы былі зачыненыя ў клетцы з выключна агрэсіўным і моцным грызуном, які іх стала атакаваў. Пасьля 10 дзён мышы сталі запалоханымі. Тады навукоўцы з Icahn School of Medicine ў Нью-Ёрку спарылі іх з самкамі, а патомства аддзялілі, каб малыя не захоўваліся як іх бацькі. Аднак на зьдзіўленьне вучоных малыя мышкі вельмі нагадвалі сваіх бацькаў. Былі замкнутыя, паддаваліся на стрэс і пазьбягалі кантакту з дарослымі мышамі.

Падобныя вынікі атрымалі іншыя навукоўцы, якія таксама экспэрымэнтавалі на мышах. Гэтыя дасьледаваньні даказваюць, што нэгатыўныя эмоцыі бацькоў уплываюць на жыцьцё іх патомства. Успаміны аб трагічных здарэньнях маюць уплыў на жыцьцё дзяцей, а нават перадаюцца чарговым пакаленьням. Гэта азначае, што павінен існаваць яшчэ іншы спосаб перадачы ў спадчыну, чым гены. Вядома, што гены не прымаюць удзелу ў перадачы жыцьцёвага досьведу ці эмоцый.

У выніку навукоўцы прыйшлі да высновы, што некаторая важная для арганізма інфармацыя запісваецца ў хімічных злучэньнях, якія акружаць ланцуг ДНК і разам зь ім перадаюцца наступным пакаленьням. Мэханізм тычыцца і жывёл, і людзей.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт