Logo Polskiego Radia
Print

Капэнгаген мадэрнізуе роварны пракат

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 06.09.2013 14:44
Gazeta Wyborcza: Больш за 1,2 тыс. ровараў з GPS навігацыяй хутка зьявяцца на вуліцах Капэнгагену.
Wikipedia/http://www.flickr.com/photos/karanagai/

Больш за 1,2 тыс. ровараў з GPS навігацыяй, электроннымі блякадамі і дадатковым электрычным прывадам хутка зьявяцца на вуліцах Капэнгагену. Некаторыя сьцьвярджаюць, што гэта дазволіць аднавіцца гораду ў статусе нефармальнай роварнай сталіцы сьвету, а іншыя ўпікаюць, што праект занадта дарагі і складаны.

На першы позірк, 1,3-мільённы горад над пралівам Эрэсун – для роварнікаў – сапраўдны рай. На працу або вучобу пэдалі круцяць да 37 адсоткаў жыхароў.

Аднак для поўнага шчасьця не хапае аднаго: сучаснай гарадзкой сеткі пракату.
Дацкая сталіца была адным зь першых гарадоў у сьвеце, які ўвёў ровары ў 90-х гадоx. З таго часу ідэю падабралі амаль 30 гарадоў. Усе яны арганізавалі роварныя сьцежкі і сыстэму пракату значна пазьней, таму выкарысталі больш сучасныя рашэньні.

Між тым, у Капэнгагене з гэты час мала зьмянілася. Яшчэ летась жыхары пазычалі ровары гэтак жа, як вазкі ў краме – за манэту. І таму мясцовыя ўлады не працягнулі дамовы з адміністратарам пракату, яго кантракт скончыўся ў сьнежні 2012 года. І што атрымалася? Хто ня мае ўласнага ровара, можа ўзяць яго на пракат толькі на камэрцыйнай аснове.

Аднак, як заяўляюць улады, неўзабаве на вуліцаx зьявяцца 1260 ровараў, названых „Rolls-Royce сярод ровараў" . У кожным зь іх будзе GPS, інфармацыйны сэрвіс, дзе вы можаце праверыць расклад цягнікоў, рэпэртуар кінатэатраў і гадзіны працы музэяў. Будзе ў іх і электрарухавічок, дадатковая замана для зацікаўленых. Традыцыйныя замкі ня будуць неабходныя, таму што ўзяць ровары можна будзе пасьля ўвядзеньня PIN-коду. Бесправадная сувязь дазваляе рэзэрваваць ровары онлайн. Забраць і пакінуць ровар можна будзе на адмысловых станцыях паркоўкі, а калі здарыцца так, што на стаянцы ня хопіць месца, то ровар можна пакінуць побач і заблякаваць яго PIN-кодам. Арэнда будзе платнай, але цэны будуць даступныя.

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт