Logo Polskiego Radia
Print

Twitter уводзіць функцыю перакладу

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 04.07.2013 16:45
Магчымасьць перакладу ў Twitter ўжо даступная ўладальнікам прылад з Windows Phone.

/

Абнаўленьне Twitter, створанае на базе функцыяналу пошукавіка Bing ад Microsoft, дазволіць перакладаць твіты з 38 моў, паведамляе Digit.ru са спасылкай на блёг каманды Bing.

На працягу года Microsoft і Twitter супрацоўнічалі па пытаньні пераадоленьня моўных бар'ераў для карыстальнікаў Twitter, гаворыцца ў паведамленьні. Магчымасьць перакладу ў Twitter ужо даступная ўладальнікам прылад з Windows Phone. Для астатніх карыстальнікаў абнаўленьне знаходзіцца на стадыі тэставаньня.

Функцыя падтрымлівае 38 моў на базе Microsoft Translator. Іконка ў выглядзе глёбуса зьявіцца побач з твітом, пераклад якога даступны. Калі націснем на іконку, тэкст перакладу зьявіцца пад асноўным тэкстам твіта.

Bing – пошукавая сыстэма, распрацаваная карпарацыяй Microsoft. У 2012 годзе яна займала другое месца ў сьпісе самых папулярных пошукавых сайтаў па аб'ёме трафіку.

Карыстальнікі сэрвісу мікраблёгаў Twitter разьмяшчаюць на сайце больш за 400 мільёнаў паведамленьняў штодня. Актыўная аўдыторыя карыстальнікаў Twitter, якія пакідаюць хоць бы адно паведамленьне ў месяц, перавышае 200 мільёнаў чалавек.

РИА Новости/эб

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт