Гаага дае нам вязьня
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        20.09.2012 14:44
                    
                                 
                
                
                    Сэрбскі ваенны злачынца генэрал Радзіслаў Крсьціч будзе адбываць пакараньне ў польскай турме.
                
                
                    
                        
                     
                
                
                
               
                
                         
  Як гэта магчыма? Папрасіў аб гэтым Крымінальны суд для былой Югаславіі, які прысудзіў сэрба да 35 гадоў зьняволеньня.
Прапанову суду ў Гаазе павінен разгледзець акруговы суд у Варшаве.
Польшча зьяўляецца адной з 17 дзяржаваў, якія ў дамоўленасьці з АНН абавязаліся прымаць ваенных злачынцаў. Да гэтай пары Крымінальны суд у Гаазе накіроўваў іх пераважна ў заходнія краіны. Чаму гэтым разам выбраў Польшчу? Афіцыйна ніхто не дае тлумачэньняў. Аднак журналістам GW удалося высьвятліць, што ніводая заходняя краіна не ў стане гарантаваць Крсьцічу бясьпеку.
Два гады таму ў ангельскай турме на сэрба напалі тры мусульманскія вязьні й перарэзалі яму горла. Крсьціч ледзь выжыў.
Мусульмане імкнуліся адпомсьціць яму за злачынствы ў былой Югаславіі ў 1990-ых гадах, калі сэрбскія салдаты пад камандаваньнем Крсьціча забілі ў Срэбрэніцы 130 тысяч мусульманскіх мужчын і хлопцаў.
За ўтрыманьне вязьня заплацяць польскія падаткаплатнікі. Гадавы кошт - гэта 6 тысяч эўра.
яс/Gazeta Wyborcza