Logo Polskiego Radia
Print

Антарктыда - новыя арганізмы

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 09.03.2012 05:12
Турысты й навукоўцы немэтанакіравана ўвозяць на Антарктыду зярняткі новых расьлінаў.

Антарктыдзе пачынаюць пагражаць новыя гатункі расьлінаў і невялікіх жывёлаў - лічаць навукоўцы. Паводле іх, у гэтым мінінашэсьці вінаватыя, між іншым, турысты.

На высунутай на поўнач Антарктычнай паўвыспе ўжо растуць чужыя ў гэтым рэгіёне расьліны, галоўным чынам парасьнікі й мох.

Навукоўцы з Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі кажуць, што некаторыя расьліны прыбываюць на Антарктыду дзякуючы чалавеку.

Дасьледаваньні паказалі, што большасьць турыстаў, а таксама навукоўцаў, якія наведваюць рэгіён Паўднёвага полюса, прывозяць насеньне на абутку. У сярэднім па пяць зярняткаў на кожным чаравіку. Гэта дае каля 70 тысячаў зярняткаў у год, а расьлінам прыносіць шанец на пасяленьне ў новым месцы.

Падрабязныя вынікі дасьледаваньняў публікуе на сваіх старонках тыднёвік Амэрыканскай акадэміі навук.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт