Польскі Генпракурор у Маскве
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
11.01.2012 19:17
Афіцыйная мэта візыту - сьвяткаваньне 290-годзьдзя расейскай пракуратуры.
Сёньня зь візытам у Маскву накіраваўся Генэральны пракурор Польшчы Анджэй Сэрэмэт. Ягоны візыт афіцыйна зьвязаны са сьвяткаваньнем 290-годзьдзя расейскай пракуратуры. Аднак падчас урачыстасьцяў адбудзецца таксама сустрэча польскіх пракурораў зь Генпракурорам Расейскай Фэдэрацыі Юрыем Чайкай.
Размовы будуць тычыцца супрацоўніцтва паміж пракуратурамі абедзьвюх краінаў па авіякатастрофе польскага прэзыдэнцкага самалёта пад Смаленскам.
аз