Польшча і Грэцыя адзначаюць 100-годзьдзе дыпляматычных стасункаў. Падчас арганізаванага польскай амбасадай у Атэнах сэмінару нагадалі, што пасьля грамадзянскай вайны ў Грэцыі Польшча прыняла каля 14 тысяч уцекачоў, а для многіх з іх стала месцам сацыяльнага разьвіцьця.
Прафэсар Рафал Віткоўскі з Унівэрсытэту Адама Міцкевіча ў Познані сказаў, што Польшча прыняла грэцкіх уцекачоў, хоць была зьнішчаная пасьля Дугой сусьветнай вайны. «Гэта былі хворыя, стомленыя людзі, якія страцілі ўсё, што мелі. Польшча была першай краінай, дзе яны маглі бедна, але спакойна жыць», – гаварыў Віткоўскі.
У размове з Польскім радыё прафэсар падкрэсьліў, што польскія ўлады не раскідалі грэцкіх сямей па цэлай краіне. Ім дазволілі стварыць малыя супольнасьці і захаваць сваю культуру і мову. «Ніхто іх сілаю не палянізаваў, не пазбаўляў іх культуры», – дадаў прафэсар.
Ён сказаў, што сем’ям з бедных грэцкіх правінцый магчымасьць адукацыі давала шанец на грамадзкі рост. «Найбольш здольныя ішлі ў ВНУ, атрымлівалі прафэсіі, якія былі прэстыжнымі», – нагадаў Віткоўскі. Паводле яго, дзякуючы гэтаму пасьля вяртаньня ў сваю краіну грэкі захавалі пазытыўны вобраз Польшчы.
Сэмінар арганізавала польская амбасада ў супрацы з грэцкім Інстытутам гістарычных дасьледаваньняў.
Падчас арганізаванага польскай амбасадай у Атэнах сэмінару нагадалі, што пасьля грамадзянскай вайны ў Грэцыі Польшча прыняла каля 14 тысяч уцекачоў, а для многіх з іх стала месцам сацыяльнага разьвіцьця.

ав