Logo Polskiego Radia
Print

Дэпартацыя нелегальных імігрантаў з ЗША адкладваецца на два тыдні

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 23.06.2019 14:39
Па словах прэзыдэнта Д. Трампа, рашэньне было прынятае па просьбе дэмакратаў.
pixabay.com/Public Domain/CC0

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што масавыя затрыманьні і дэпартацыя нелегальных імігрантаў, пачатак якіх быў заплянаваны на 23 чэрвеня, адкладаюцца на два тыдні.

Як заўважыў Трамп, ён пагадзіўся на затрымку «па просьбе дэмакратаў», а канкрэтна – у выніку тэлефоннай размовы са сьпікерам Палаты прадстаўнікоў Нэнсі Пэласі.

Тым ня менш, падкрэсьліў прэзыдэнт, першапачатковы плян будзе рэалізаваны, калі па заканчэньні двухтыднёвага тэрміну «абедзьве партыі ў Кангрэсе» ня знойдуць рашэньня крызіснай сытуацыі, якая склалася на паўднёвай мяжы.

Адміністрацыя, сярод іншага, дамагаецца ад дэмакратаў згоды на ўзмацненьня жорсткасьці правіл прадастаўленьня палітычнага прытулку мігрантам з Цэнтральнай Амэрыкі і палягчэньня парадку іх высылкі з краіны. Да гэтага часу дэмакраты адпрэчвалі гэтыя патрабаваньні, называючы іх «антыгуманнымі».

Выказваюцца засьцярогі, што парлямэнтарам можа не хапіць часу на выпрацоўку рэзалюцыі з-за перапынку ў працы Кангрэсу ў сувязі са сьвяткаваньнем Дня незалежнасьці.

На наступным тыдні ў абедзьвюх палатах Кангрэса намечана галасаваньне па рэзалюцыі аб выдзяленьні 4,5 мільярдаў даляраў на паляпшэньне ўмоў часовага ўтрыманьня незаконных мігрантаў у спэцыяльных прыёмніках.

У траўні памежнікі перахапілі на мяжы з Мэксыкай больш за 129 тысяч мігрантаў, якія ня мелі дазволу на ўезд у ЗША.

Паводле Радыё Свабода/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт