Пуцін падпісаў указ аб спрошчаным наданьні грамадзянства РФ жыхарам Данбасу
PR dla Zagranicy
Eduard Zholud
25.04.2019 12:00
Асноўная мэта дадзенага рашэньня – гэта дэстабілізацыя сытуацыі ва Ўкраіне ў пэрыяд пасьля выбараў.
Уладзімер Пуцін PAP/EPA/ALEXEI NIKOLSKY / SPUTNIK / KREMLIN POOL
Расейскія пашпарты для Данбасу. Прэзыдэнт РФ Уладзімер Пуцін падпісаў указ аб наданьні расейскага грамадзянства жыхарам Данбасу, паведамляе Gazeta Wyborcza.
На трэці дзень пасьля выбараў прэзыдэнта ва Ўкраіне Уладзімер Пуцін падпісаў указ аб спрошчаным прызнаньні расейскага грамадзянства жыхарам Луганскай і Данецкай абласьцей Украіны. Заявы на атрыманьне грамадзянства РФ будуць разглядацца цягам трох месяцаў. Адзіным дакумэнтам на падставе якога будзе надавацца расейскае грамадзянства, зьяўляецца любое дакумэнтальнае пацьвярджэньне рэгістрацыі на пазначаных тэрыторыях.
Жыхары Лугансай і Данецкай абласьцей Украіны змогуць атрымаць грамадзянства Расеі мінаючыя стандартную працэдуру: то-бок яны не павіны жыць на тэрыторыі Расеі на працягу апошніх пяці гадоў, для іх зьяўляецца не абавязковым наяўнасьць неабходных для жыцьця сродкаў і г. д. Яны змогуць захаваць грамадзянства Ўкраіны, аднак гэтыя людзі абавязкова павінны скласьці прысягу грамадзяніна Расейскай Фэдэрацыі, выказацца ляяльнасьцю ў дачыненьні да палітыкі Масквы.
У афіцыйнай заяве ўкраінскага міністэрства замежных спраў з гэтае нагоды гаворыцца, што асноўная мэта дадзенага рашэньня – гэта дэстабілізацыі сытуацыі ва Ўкраіне ў пэрыяд пасьля выбараў. Украінскія дыпляматы перакананыя, што ўказ Пуціна зьяўляецца яскравай дэманстрацыяй намераў Крамля працягваць агрэсію супраць Украіны. Таксама гэткі дэкрэт Пуціна імкліва асудзілі міністэрствы замежных справаў Летувы й Латвіі і таксама амбасадар ЗША ў Кіеве, падсумоўваюць у штодзённым выданьні Gazeta Wyborcza.
На трэці дзень пасьля выбараў прэзыдэнта ва Ўкраіне Уладзімер Пуцін падпісаў указ аб спрошчаным прызнаньні расейскага грамадзянства жыхарам Луганскай і Данецкай абласьцей Украіны. Заявы на атрыманьне грамадзянства РФ будуць разглядацца цягам трох месяцаў. Адзіным дакумэнтам на падставе якога будзе надавацца расейскае грамадзянства, зьяўляецца любое дакумэнтальнае пацьвярджэньне рэгістрацыі на пазначаных тэрыторыях.
Жыхары Лугансай і Данецкай абласьцей Украіны змогуць атрымаць грамадзянства Расеі мінаючыя стандартную працэдуру: то-бок яны не павіны жыць на тэрыторыі Расеі на працягу апошніх пяці гадоў, для іх зьяўляецца не абавязковым наяўнасьць неабходных для жыцьця сродкаў і г. д. Яны змогуць захаваць грамадзянства Ўкраіны, аднак гэтыя людзі абавязкова павінны скласьці прысягу грамадзяніна Расейскай Фэдэрацыі, выказацца ляяльнасьцю ў дачыненьні да палітыкі Масквы.
У афіцыйнай заяве ўкраінскага міністэрства замежных спраў з гэтае нагоды гаворыцца, што асноўная мэта дадзенага рашэньня – гэта дэстабілізацыя сытуацыі ва Ўкраіне ў пэрыяд пасьля выбараў.
Украінскія дыпляматы перакананыя, што ўказ Пуціна зьяўляецца яскравай дэманстрацыяй намераў Крамля працягваць агрэсію супраць Украіны. Таксама гэткі дэкрэт Пуціна імкліва асудзілі міністэрствы замежных справаў Летувы й Латвіі і таксама амбасадар ЗША ў Кіеве, падсумоўваюць у штодзённым выданьні Gazeta Wyborcza.
эж