Logo Polskiego Radia
Print

Жыхары Вэнэсуэлы: У гэтай краіне немагчыма жыць!

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 30.03.2019 15:01
Учорашняе адключэньне электрычнасьці закранула па меншай меры 20 з 23 штатаў у Вэнэсуэле.
Пратэсты ў ВэнэсуэлеПратэсты ў ВэнэсуэлеPAP/EPA/RAYNER PENA

Жыхары Вэнэсуэлы сутыкаюцца з недахопам харчаваньня, вады і мэдыкамэнтаў, а таксама адсутнасьцю электраэнэргіі. Больш за 3 мільёны людзей пакінулі краіну, каб знайсьці бясьпечнае месца для жыцьця. Міжнародная супольнасьць павінна рэагаваць неадкладна.

Учорашняе адключэньне электрычнасьці закранула па меншай меры 20 з 23 штатаў у Вэнэсуэле. Гэта стала прычынай гніцьця прадуктаў у халадзільніках, бальніцы зь цяжкасьцю падтрымліваюць неабходнае абсталяваньне, транспартная сыстэма ў хаосе. Па словах лідараў апазыцыі, цяперашнія перабоі ў падачы электраэнэргіі выклікалі сьмерць 26 чалавек, шэсьць з іх дзеці. Умовы жыцьця ў Вэнэсуэле пагаршаецца з кожным днём.

Афіцыйны мінімальны памер заработнай платы ў Вэнэсуэле 18 000 балівараў у месяц. Што можна купіць за такія грошы? Напрыклад. 5 бананаў і мыла.

Вэнэсуэльцы патрабуюць годнага жыцьця, але сёньня, ідучы на вуліцу ці ўдзельнічаючы ў дэманстрацыі, яны падвяргаюцца небясьпецы. Улады высылаюць войска і паліцыю, якія адкрываюць агонь па натоўпе і забіваюць.

Дасьледчыкі арганізацыі Amnesty International правялі інтэрвію з дзясяткамі людзей. Адзін з выступоўцаў быў маладым чалавекам, яго затрымалі падчас пратэстаў. Па яго словах, «у гэтай краіне немагчыма жыць. Нават калі вы працуеце, вы ня можаце дазволіць сабе ежу. Там няма лекаў. У нас няма дастаткова грошай, мы змагаемся за выжываньне«.

Улады неаднаразова адмаўлялі, што краіна перажывае крызіс у галіне правоў чалавека і міжнароднай гуманітарнай дапамогі. АІ заклікае падпісаць пэтыцыю ў ААН, каб забясьпечыць эфэктыўную гуманітарную дапамогу.

АІ/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт