Армія Ізраілю адказала100 ударамі на ракетны абстрэл з сэктара Газа
Дзьве ракеты былі пушчаныя з боку сэктара Газа ў напрамку Тэль-Авіва ў чацьвер, 14 сакавіка. Пра гэта паведаміла Армія абароны Ізраіля (ЦАХАЛ), адзначыўшы, што гэта была першая атака на Тэль-Авіў зь 2014 года. У выніку пуску ракет ніхто не пацярпеў, разбурэньняў няма. Паводле ўладаў, адна ракета ўпала ў пустыннай мясцовасьці, а другая – у моры.
Па словах прэс-сакратара Арміі абароны Ізраіля, Ронэна Манэліса, тое што адбылося стала для іх «сюрпрызам». «Мы ня ведаем, хто гэта быў. Аднак ХАМАС зьяўляецца галоўнай сілай у сэктары Газа і нясе адказнасьць за тое, што там адбываецца», – падкрэсьліў ён.
Некалькімі гадзінамі пазьней прадстаўнікі ЦАХАЛ паведамілі ў сацыяльнай сетцы Twitter, што Ізраіль наносіць удары ў адказ. «Толькі што мы пачалі наносіць удары па тэрарыстах у сэктары Газа. Падрабязнасьці зьявяцца пазьней», – гаварылася ў паведамленьні.
Крыніцы ў ізраільскай арміі паведамілі, што было рэалізавана 100 удараў па 40 цэлям у Сэктары Газа. Паводле папярэдняй інфармацыі, ў выніку ізраільскіх абстрэлаў ніхто не загінуў.
Атака ўзмацніла напружаньне ў Ізраілю напярэдадні парлямэнцкіх выбараў, якія пройдуць 9 красавіка. У іх мае намер удзельнічаць цяперашні прэм'ер-міністар краіны Бэньямін Нэтаньягу, ён узначальвае ўрад Ізраіль з 2009 года.

Паводле dw.com/PAP/эж