У Італіі 5 мільёнаў беспрацоўных атрымаюць грамадзкі заробак
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
08.01.2019 14:16
Улады рыхтуюць акцыю дапамогі для бедных ды беспрацоўных.
Foto: EPA/Massimo Percossi Dostawca: PAP/EPA
З 1 красавіка каля 5 мільёнаў італьянскіх беспрацоўных будуць паўгоду атрымліваць грамадзкі заробак у памеры 780 эўра ў месяц. Урад апублікаваў тэкст указа, які будзе прыняты ў бліжэйшыя дні.
Грамадзкі заробак быў галоўным перадвыбарчым абяцаньнем пратэставага руху «5 зорак», які ў сакавіку мінулага года здабыў найбольш галасоў выбарцаў сярод палітычных партый – адну траціну.
У бюджэце на бягучы год прадугледжана на рэалізацыю дадзенай мэты больш за 7 мільярдаў эўра. Мяркуецца, што грамадзкі заробак будуць атрымліваць 700000 бедных сем'яў. Для атрыманьня заробку трэба пагадзіцца на рэгістрацыю на біржы працы ды прыняць адну з трох першых прапаноў працы.
Гэтая праграма не датычыцца асоб ва ўзросьце 65 гадоў і больш. Пры гэтым дапамогу таксама атрымаюць замежнікі, якія пражываюць на законных падставах у Італіі ня менш, чым 10 гадоў.
Апазыцыя абвінаваціла ўрад у тым, што ён раздае грошы з бюджэту замест таго, каб інвэставаць у новыя месцы працы.
ПР/юл