На ўсходзе Ўкраіны зафіксаваныя шматлікія парушэньні рэжыму спыненьня агню
                
                        PR dla Zagranicy
                    
                        Eduard Zholud
                        
                        29.08.2018 11:48
                    
                    Сэпаратысты, якіх падтрымлівае Расея, ажыцьцявілі два напады на паўночным адрэзку баявых дзеяньняў. 
                
                         ДанбасAliaksandr Papko/radyjo.net
ДанбасAliaksandr Papko/radyjo.net
                     
На ўсходзе Ўкраіны зафіксаваныя шматлікія парушэньні рэжыму спыненьня агню
Апоўначы ў зоне баявых дзеяньняў на Данбасе распачалося чарговае спыненьне агню, аднак ужо ў першыя гадзіны яно было неаднаразова парушана. Аб парушэньні рэжыму «цішыні» паведамляюць назіральнікі АБСЕ, а таксама прадстаўнікі Узброеных сіл Украіны.
Намесьнік кіраўніка Назіральнай місыі АБСЕ Аляксандар Хуг, удакладніў, што ў першыя гадзіны спыненьня агню, яно было парушана прыкладна 70 разоў, а менавіта, гаворка ідзе пра колькасьць стрэлаў і выбухаў, зарэгістраваных назіральнікамі. Аляксандар Хуг у чарговы раз зьвярнуўся да ўдзельнікаў канфлікту з заклікам спыніць баявыя дзеяньні.
Паводле дадзеных прэс-службы ўкраінскай Апэрацыі аб'яднаных сіл – сэпаратысты, якіх падтрымлівае Расея, ажыцьцявілі два напады на паўночным адрэзку баявых дзеяньняў. Пры дапамозе буйнакалібэрнай зброі былі абстраляныя пазыцыі ўкраінскіх вайскоўцаў у ваколіцах неселеных пунктаў Талакіўка й Гнутавэ.
Аб перамірʼі было дамоўлена ў Менску падчас паседжаньня трохбаковай кантактнай групы. Чарговы рэжым прыпыненьня агню быў прымеркаваны да пачатка вучэбнага году.
эж