Logo Polskiego Radia
Print

У Крамлі паабяцалі разгледзіць магчымасьць памілаваньня Алега Сянцова

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 13.07.2018 14:00
Грамадзянін Украіны рэжысёр Алег Сянцоў асуджаны ў Расеі на 20 гадоў турэмнага зьняволеньня.
Масквa.Масквa.Photo: 3dman_eu/pixabay.com/CC0 Public Domain

Прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна Дзьмітры Пяскоў, што зварот мацеры Алега Сянцова з просьбай аб памілаваньні яе сына «не застанецца без увагі». Адначасова прэс-сакратар Пуціна заявіў, што яму невядома, калі гэты зварот будзе разгледжаны.
Грамадзянін Украіны рэжысёр Алег Сянцоў асуджаны ў Расеі на 20 гадоў турэмнага зьняволеньня паводле абвінавачаная ў тэрарызьме. Сянцоў не прызнаў сябе вінаватым і катэгарычна адмовіўся пісаць на імя Пуціна прашэньне аб памілаваньні.
13 ліпеня, у дзень нараджэньня Алега Сянцова, стала вядома, што да Уладзіміра Пуціна з просьбай памілаваць сына зьвярнулася маці рэжысёра Людміла Сянцова. Просьба была напісаная яшчэ 22 чэрвеня.
14 траўня Алег Сянцоў абвясьціў бестэрміновую галадоўку, патрабуючы вызваленьня ўкраінскіх палітвязьняў у Расеі. Па ўсім сьвеце працягваюцца акцыі ў падтрымку асуджанага ўкраінскага рэжысёра.
Паводле дадзеных украінскага інфармацыйнае агенцтва «Уніан» у расейскі турмах незаконна ўтрымліваецца каля 50 украінскіх грамадзян.
паводле svoboda.org/эж


Прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна Дзьмітры Пяскоў, заявіў што зварот мацеры Алега Сянцова з просьбай аб памілаваньні яе сына «не застанецца без увагі». Адначасова прэс-сакратар Пуціна паведаміў, што яму невядома, калі гэты зварот будзе разгледжаны.

Грамадзянін Украіны рэжысёр Алег Сянцоў асуджаны ў Расеі на 20 гадоў турэмнага зьняволеньня паводле абвінавачаная ў тэрарызьме. Сянцоў не прызнаў сябе вінаватым і катэгарычна адмовіўся пісаць на імя Пуціна прашэньне аб памілаваньні.

13 ліпеня, у дзень нараджэньня Алега Сянцова, стала вядома, што да Уладзімера Пуціна з просьбай памілаваць сына зьвярнулася маці рэжысёра Людміла Сянцова. Просьба была напісаная яшчэ 22 чэрвеня.

14 траўня Алег Сянцоў абвясьціў бестэрміновую галадоўку, патрабуючы вызваленьня ўкраінскіх палітвязьняў у Расеі. Па ўсім сьвеце працягваюцца акцыі ў падтрымку асуджанага ўкраінскага рэжысёра.

Паводле дадзеных украінскага інфармацыйнае агенцтва «Уніан» у расейскіх турмах незаконна ўтрымліваецца каля 50 украінскіх грамадзян.

паводле svoboda.org/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт