Logo Polskiego Radia
Print

Амэрыканцы пратэстуюць супраць палітыкі разлучэньня сем'яў

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 01.07.2018 15:34
Пратэст прайшоў пад лёзунгам «Сем’і павінны быць разам».
PAP/EPA/MIKE NELSON

У ЗША адбыліся пратэсты супраць разлучэньня сем’яў нелегальных імігрантаў. Шэсьці і пікеты былі зладжаныя ў больш чым сямістах амэрыканскіх гарадах. Удзельнічалі ў іх сотні тысяч людзей.

Пратэст прайшоў пад лёзунгам «Сем’і павінны быць разам». Маніфэстанты патрабавалі неадкладна дазволіць аб’яднацца разьдзеленым сем’ям, абвінавачвалі прэзыдэнта Дональда Трампа і яго адміністрацыю.

Амэрыканцы выйшлі на вуліцы, каб выразіць свой пратэст супраць палітыкі «Нуль талерантнасьці». Апошнім часам сем’і, затрыманыя за нелегальнае перасячэньне мяжы з Мэксыкай, разлучалі. Бацькоў і дзяцей утрымлівалі ў розных цэнтрах для імігрантаў. Гэта здарылася з больш чым 2 тыс. дзяцей. Дзейнасьць амэрыканскай памежнай варты выклікала пратэсты ў шматлікіх краінах сьвету. У сувязі з крытыкай Д. Трамп выдаў дэкрэт, каб службы перасталі дзяліць сем’і. Нягледзячы на гэта, шмат людзей надалей ня можа сустрэцца са сваімі блізкімі.

ПР/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт