Рэйтынгі Пуціна імкліва зьніжаюцца
У Расеі рыхтуецца падвышэньне пэнсійнага ўзросту. Плянуецца, што мужчыны будуць выходзіць на пэнсію ў 65, а жанчыны — у 63 гады.
На гэтым фоне рэзка падае рэйтынг самога Ўладзімера Пуціна, а таксама паніжаецца адабрэньне яго працы.
Паводле дадзеных Усерасейскага Цэнтру дасьледваньняў грамадзкай думкі, яшчэ 10 чэрвеня рэйтынг адабрэньня складаў 77%, а ў 24 чэрвеня ён зьнізіўся да 63, 4%.
Паводле дадзеных Фонду грамадзкага меркаваньня, рэйтынг Уладзімера Пуціна зьнізіўся з 54% да 48%. Такі паказьнік палітык меў у 2011-2013 гадах, у разгар масавых пратэстаў у Расеіі.
Паведамляецца, што 80% расейцаў, якія ўдзельнічалі ў апытаньнях, ня згодныя з падвышэньнем пэнсійнага ўзросту.
Пэнсійная рэформа ў Расеі меркавана пачне ажыцьцяўляцца са студзеня 2019 году.
У Расеі рыхтуецца падвышэньне пэнсійнага ўзросту. Плянуецца, што мужчыны будуць выходзіць на пэнсію ў 65, а жанчыны — у 63 гады.
На гэтым фоне рэзка падае рэйтынг самога Ўладзімера Пуціна, а таксама паніжаецца адабрэньне яго працы. Паводле дадзеных Усерасейскага Цэнтру дасьледваньняў грамадзкай думкі, яшчэ 10 чэрвеня рэйтынг адабрэньня складаў 77%, а ў 24 чэрвеня ён зьнізіўся да 63, 4%.
Паводле дадзеных Фонду грамадзкага меркаваньня, рэйтынг Уладзімера Пуціна зьнізіўся з 54% да 48%. Такі паказьнік палітык меў у 2011-2013 гадах, у разгар масавых пратэстаў у Расеіі.
Паведамляецца, што 80% расейцаў, якія ўдзельнічалі ў апытаньнях, ня згодныя з падвышэньнем пэнсійнага ўзросту.Пэнсійная рэформа ў Расеі меркавана пачне ажыцьцяўляцца са студзеня 2019 году.
паводле svaboda.org/эж