Logo Polskiego Radia
Print

Усеагульная забастоўка паралізуе Грэцыю

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 30.05.2018 14:07
Сёньня ў Грэцыі не працуе чыгуначны транспарт, а з партоў не выходзяць паромы.
Атэны.Атэны.Photo: WeeFee_Photography/pixabay.com/CC0 Public Domain

Усеагульная забастоўка паралізуе Грэцыю
Сёньня ў Грэцыі не працуе чыгуначны транспарт, а з партоў не выходзяць паромы.
У Грэцыі пачалася ўсеагульная забастоўка. Яе арганізавалі найбуйнейшыя прафсаюзы прыватнага сэктара й бюджэтнага сэктара, сэктара сярэдніх прадпрыемстваў, а таксама гандляроў і навукоўцаў. Па гэтай прычыне сёньня ў Грэцыі будуць назірацца транспартныя праблемы.
Арганізатары пратэсту заклікалі грамадзян удзельнічаць у масавай дэманстрацыі ў цэнтры Атэнаў.
Сёньня ў Грэцыі не працуе чыгуначны транспарт, а з партоў не выходзяць паромы. Гарадзкі транспарт у сталіцы будзе працаваць толькі ў вызначаных гадзінах. Страйкуюць таксама авіядысьпетчары. Па гэтай прычыне былі адмененыя некалькі рэйсаў авіякампаніяў Aegean і Olympic Air.
Усеагульная забастоўка – гэта пратэст супраць палітыкі ашчаднасьці, якую цягам апошніх гадоў улады Грэцыі праводзяць разам з замежнымі крэдыторамі.
Паводле арганізатараў страйку, згаданая палітыка прывяла да высокага ўзроўню беспрацоўя, празьмернага падаткаабкладаньня, зьніжэньня ВУП, пагаршэньня ўмоў працы й зьбядненьня тысячаў грэкаў.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт