Суд арыштаваў Аляксея Навальнага на 30 сутак
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
15.05.2018 18:52
Цяпер суд разглядае другую справу супраць палітыка – пра непадпарадкаваньне супрацоўнікам паліцыі.
Аляксей Навальны падчас зачытваньня прыгаворуyoutube.com/screen
Суд арыштаваў Аляксея Навальнага на 30 сутак
Цьвярской раённы суд Масквы арыштаваў апазыцыйнага палітыка Аляксея Навальнага на 30 сутак за арганізацыю несанкцыянаванай акцыі пратэсту ў цэнтры сталіцы 5 траўня.
Рашэньне суду Навальны сустрэў з усьмешкай. Падчас пасяджэньня ён заявіў, што ня згодны з абвінавачваньнем. «Я грамадзянін Расейскай Фэдэрацыі, і ў мяне няма забаронаў на правядзеньне якіх-небудзь мерапрыемстваў (...). Мерапрыемства было абсалютна мірным», – сказаў палітык, якога цытуе «Коммерсант».
Цяпер суд разглядае другую справу супраць Аляксея Навальнага – пра непадпарадкаваньне супрацоўнікам паліцыі.
Аляксея Навальнага затрымалі на акцыі 5 траўня ў Маскве, на наступны дзень яго адпусьцілі да судовага паседжаньня.
Акцыі прыхільнікаў апазыцыйнага палітыка прайшлі ў 27 гарадах Расеі.

вс