Logo Polskiego Radia
Print

У Салоніках падчас будовы мэтро знойдзеныя 300 тысяч антыкварных прадметаў

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 28.02.2018 08:09
Апошнім адкапаным прадметам зьяўляецца безгаловая фігура Афрадыты і кавалак падлогі з мазаікай з IV ст.н.э.
Салонікі, здымак мае ілюстрацыйны характар.Салонікі, здымак мае ілюстрацыйны характар.dimitrisvetsikas1969/pixabay.com/CC0

У грэцкіх Салоніках падчас будовы мэтро былі знойдзеныя 300 тысяч антыкварных прадметаў. 50 тысяч з іх – гэта старадаўнія манэты. Апошнім адкапаным прадметам зьяўляецца безгаловая фігура Афрадыты і кавалак падлогі з мазаікай з IV стагодзьдзя нашай эры.
Шматкаляровая мазаіка, якая захавалася ў добрым стане, была, паводле археолягаў, часткай комплексу публічных будынкаў і дамоў. Фрагмэнт, які асаблівым чынам зьвяртае ўвагу, прадстаўляе сядзячую жанчыну.
Акрамя падлогі адкапаныя руіны сьцен і частка лазьні. Знойдзеныя кавалкі шкла, праўдападобна, зьяўляюцца часткамі бутэлек з эфірнымі алеямі, якія выкарыстоўвалі наведвальнікі лазьні.
Экспэрты мяркуюць, што пасьля V стагодзьдзя комплекс быў зьнішчаны, а над ім была пабудаваная мармуровая плошча. Зробленае адкрыцьцё дае амаль поўны вобраз падземнага гораду і розных пэрыядаў яго гісторыі: старажытных часоў, раньнехрысьціянскага, эліністычнага, рымскага, бізантыйскага пэрыядаў і Асманскай імпэрыі.
Салонікі былі заснаваныя каля 315 году да нашай эры.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт