Кіраўнік польскай дыпляматыі запрасіў Тымэрманса ў Польшчу
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
08.02.2018 18:01
Варшава надалей пераконвае Брусэль, што рэформа судовай сыстэмы ў краіне была неабходная.
Міністар замежных спраў Польшчы Яцэк Чапутовіч. PAP/EPA/STEPHANIE LECOCQ
Кіраўнік польскай дыпляматыі запрасіў Тымэрманса ў Польшчу
Варшава надалей пераконвае Брусэль, што рэформа судовай сыстэмы ў краіне была неабходная.
Міністар замежных спраў Польшчы Яцэк Чапутовіч запрасіў віцэ-старшыню Эўракамісіі Франса Тымэрманса ў Польшчу на перамовы па справе рэформы судовай сыстэмы ў краіне, якая выклікала сумневы Эўракамісіі.
Паводле кіраўніка польскай дыпляматыі, падчас візыту ў Варшаве Тымэрманс мог бы сустрэцца таксама са старшынёй Канстытуцыйнага суда.
Яцэк Чапутовіч дадаў, што Варшава надалей пераконвае Брусэль, што рэформа судовай сыстэмы была неабходная.
Адначасова міністар ня выключыў зьмены ў гэтую рэформу, калі яны будуць разумныя й згодныя з пазыцыяй польскіх уладаў і парлямэнта.
аз