Маскоўскі суд ліквідаваў фонд «Пятая пара году» Аляксея Навальнага
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
22.01.2018 20:13
Фонд акумулюе ўсе сродкі, якія паступаюць Навальнаму ў выглядзе ахвяраваньняў.
Аляксей Навальныwikimedia commons/MItya Aleshkovskiy/CC BY-SA 3.0
Маскоўскі суд ліквідаваў фонд «Пятая пара году» Аляксея Навальнага
Мяшчанскі суд Масквы ліквідаваў фонд «Пятая пара году», які забясьпечвае працу штаба палітыка Аляксея Навальнага.
Прадстаўнік Мінюста гаварыў пра прэтэнзіі, якія ёсьць у ведамства да фонду. У іх ліку – «недакладныя зьвесткі пра адрас пастаяннага месцазнаходжаньня» кіраўніцтва фонду, «наяўнасьць незарэгістраваных структурных падразьдзяленьняў, нямэтавае расходаваньне грашовых сродкаў на аплату арэнды памяшканьняў штабоў Аляксея Навальнага ў рамках перадвыбарнай кампаніі».
На мінулым тыдні Мінюст зьвярнуўся ў суд з патрабаваньнем ліквідаваць фонд «Пятая пара году». У адказ фонд падаў сустрэчны пазоў да Міністэрства юстыцыі Расеі, у якім прадстаўнікі фонду запатрабавалі прызнаць праверку Мінюста незаконнай і вынік ануляваць.
Фонд «Пятая пара году» – апэрацыйная юрыдычная асоба кампаніі Навальнага, у ім афіцыйна працаўладкаваныя супрацоўнікі штабоў, на фонд заключаюцца дагаворы аб арэндзе памяшканьняў. Акрамя таго, фонд акумулюе ўсе сродкі, якія паступаюць Навальнаму ў выглядзе ахвяраваньняў.
Мяшчанскі суд Масквы ліквідаваў фонд «Пятая пара году», які забясьпечвае працу штаба палітыка Аляксея Навальнага.
Прадстаўнік Мінюста гаварыў пра прэтэнзіі, якія ёсьць у ведамства да фонду. У іх ліку – «недакладныя зьвесткі пра адрас пастаяннага месцазнаходжаньня» кіраўніцтва фонду, «наяўнасьць незарэгістраваных структурных падразьдзяленьняў, нямэтавае расходаваньне грашовых сродкаў на аплату арэнды памяшканьняў штабоў Аляксея Навальнага ў рамках перадвыбарнай кампаніі».
На мінулым тыдні Мінюст зьвярнуўся ў суд з патрабаваньнем ліквідаваць фонд «Пятая пара году». У адказ фонд падаў сустрэчны пазоў да Міністэрства юстыцыі Расеі, у якім прадстаўнікі фонду запатрабавалі прызнаць праверку Мінюста незаконнай і вынік ануляваць.
Фонд «Пятая пара году» – апэрацыйная юрыдычная асоба кампаніі Навальнага, у ім афіцыйна працаўладкаваныя супрацоўнікі штабоў, на фонд заключаюцца дагаворы аб арэндзе памяшканьняў. Акрамя таго, фонд акумулюе ўсе сродкі, якія паступаюць Навальнаму ў выглядзе ахвяраваньняў, паведамляе «Новая газета».
вс