Logo Polskiego Radia
Print

Некантраляваны прыток арабскіх імігрантаў выклікае паталягічныя зьявы

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 08.01.2018 16:18
Мусульманскія парадкі, напрыклад, у Вялікабрытаніі – гэта ўжо рэальнасьць.
www.pixabay.com

Выданьне «Sieci» друкуе вялікае інтэрвію з журналістам, ваенным карэспандэнтам, спэцыялістам па пытаньнях арабскіх дзяржаў і тэрарызму Вітальдам Гадоўскім. Гаворка ідзе пра масавы прыезд імігрантаў. На думку Гадоўскага, ідэалёгія шматкультурнасьці дала магчымасьць прыняць у Эўропе агромністую групу арабскіх імігрантаў, хаця гэта і так меншасьць з таго натоўпу, якія ўцякае ад вайны ды голаду. Абсалютная большасьць знаходзіцца ў лягерах для ўцекачоў, і ня мае магчымасьці прабрацца ў багатыя краіны Захаду. А да Эўропы дабіраюцца тыя, у каго дамінуе патрабавальны погляд на новую айчыну, і яны як правіла непрыхільна ставяцца да эўрапейскай культуры. У выніку паяўляецца натуральны канфлікт, які будзе нарастаць.

Можа так здарыцца, што новыя жыхары спрабуюць узяць уладу ў свае рукі, напрыклад, у Швэцыі, дзе ў сярэдзіне стагодзьдзя нават адну трэць насельніцтва могуць складаць мусульмане. Мусульманскія парадкі, напрыклад, у Вялікабрытаніі – гэта ўжо рэальнасьць. Расказваюць пра іх палякі, якія жывуць у мусульманскім раёне Лёндану Бірмінгем.

Парадаксальна, мусульмане атрымліваюць большую ахову з боку дзяржаўных службаў, чым хрысьціяне, а нават карэнныя жыхары.

Што стала прычынай масавай міграцыі мусульман у Эўропу? Энтузіязм эўрапейцаў, – кажа Гадоўскі. Жыхары Эўропы мяркуюць, што калі яны велікадушна прымаюць у сваёй краіне людзей, якія пакутуюць у сябе на радзіме, то тыя павінны быць ім удзячныя. Але ня будзе ніякай удзячнасьці, паколькі ўцекачы вераць, што дабро дае ім Алах, а не ўрад новай радзімы. Цяпер у большасьці краін Эўропы няма ўжо настрою энтузіязму, але ўсё яшчэ няма таксама гатоўнасьці перакрыць свае межы. Усе ведаюць, што справы ідуць у дрэнным напрамку, але ўсё яшчэ няма адвагі рабіць рашучыя крокі.

Sieci/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт